wd wp Пошук:

Tiliqua nigrolutea

Tiliqua nigrolutea — яшчарка з сямейства сцынкавых.

Апісанне

Знешні выгляд

Буйная яшчарка даўжынёй 35-50 см. Афарбоўка верхняга боку цела цёмная: ад шакаладна-карычневай да чорнай з дробнымі плямамі крэмавага, ружовага або аранжавага колеру, якія зліваюцца ў папярочныя палосы. Галава афарбаваная святлей цела. Асобіны з паўночных частак арэала, якія насяляюць у горных раёнах, як правіла, буйней і афарбаваныя цямней, а светлыя плямы ў іх ярчэй, чым у сцынкаў з раўнінных месцапражыванняў на поўдні арэала.

Распаўсюджванне

Вузкаарэальны від. Сустракаецца на паўднёвым-усходзе Аўстраліі, у паўночнай частцы Тасманіі і на некаторых прылеглых астравах у Басавым праліве.

Лад жыцця

На поўначы арэала гэты сцынк жыве пераважна ў горных раёнах. На поўдні (у Тасманіі і штаце Вікторыя)  можа сустракацца і на раўнінах аж да ўзбярэжжа. Жыве на камяністых паўпустынях, сярод рэдкай хмызняковай расліннасці.

Харчаванне

Харчуецца пераважна расліннай ежай: лісцем, кветкамі і пладамі. Можа паляваць на бесхрыбтовых (напрыклад, слімакоў і смаўжоў) і дробных пазваночных (грызуноў).

Размнажэнне

Як і ўсе віды роду Tiliqua, від жывародны. У Тасманіі гэты сцынк з’яўляецца пасля зімоўкі ў канцы верасня. Спарванне адбываецца ў кастрычніку. У сакавіку—красавіку самкі нараджаюць да 8 дзіцянятаў.

Палеанталогія

Выкапні астанкі Tiliqua nigrolutea былі знойдзены ў плейстацэнавых адкладах месцазнаходжання Наракорт на паўднёва-усходзе Аўстраліі.

Ахоўны статус

У сувязі з разбурэннем месцапражыванняў колькасць гэтага вузкаарэальнага віду месцамі скарачаецца.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Паўзуны Аўстраліі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сцынкавыя