wd wp Пошук:

The Street

The Street (бел.: Вуліца) — сярэднявечная назва рымскай дарогі, якая ішла праз Скалісты край у Дэрбішыры ад спа-гарадка Бакстан (па-лацінску: Aquae Arnemetiae) на паўднёвы захад ад сучаснага Дэрбі. Лінія дарогі прасочваецца па яе захаваных частках ад Бакстана (Buxton) да Карсінгтана (Carsington), што пацвярджаецца археолагамі. Мяркуецца[1], што ад Карсінгтана дарога раней ішла на ўсход да Уірксуорта (Wirksworth) і там злучалася з Рыджуэйскай дарогай, якая прасочваецца ў паўночных ваколіцах Дэрбі.

Зноскі

  1. Anton Shone and Dean Smart, “The Street: A re-evaluation of the Roman road from Wirksworth to Buxton

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дэрбішыр
Катэгорыя·Рымскія дарогі