wd wp Пошук:

The Oregon Trail

«The Oregon Trail» (з англ. — «Арэгонская сцежка») — адукацыйная камп’ютарная гульня, распрацаваная Донам Равічам, Білам Хейнэманам і Полам Дыленбергерам у 1971 годзе; яе распаўсюджваннем з 1975 года займалася арганізацыя MECC[en]. Гульня была створана як адукацыйны праект, закліканы расказваць амерыканскім школьнікам пра жыццё амерыканскіх піянераў[en] на Арэгонскай сцежцы. Дзеянне гульні адбываецца ў 1847 годзе; гулец кіруе групай перасяленцаў, якія ў крытай павозцы-канестогу[en] адпраўляюцца з Індэпендэнса, штат Місуры, і спрабуюць дабрацца да горада Арэгон[en], штат Арэгон. У гэтым падарожжы гулец распараджаецца харчамі, займаецца паляваннем на дзікіх жывёл і прымае розныя рашэнні ў выпадкова ўзнікаючых цяжкіх сітуацыях, якія патрабуюць зрабіць той ці іншы выбар.[1]

Равіч стварыў першую версію гульні ў рамках курса гісторыі ў сярэдняй школе, выдаткаваўшы на гэта два тыдні. Першапачатковая версія гульні прызначалася для мэйнфрэйма[en] HP 2100[en] і была выключна тэкставай. Нягледзячы на ​​поспех сярод навучэнцаў, гульня была выдаленая з мэйнфрэйма ў канцы семестра. У 1974 годзе Равіч узнавіў гульню па замове MECC, палепшыўшы яе ў плане гістарычнай дакладнасці — так, верагоднасці розных падзей на Арэгонскай сцежцы былі ўдакладнены на аснове апублікаваных дзённікаў і ўспамінаў рэальных піянераў XIX стагоддзя. Са з’яўленнем і распаўсюджваннем мікракамп’ютараў у канцы 1970-х гадоў гульня была партаваная на мноства платформ, уключаючы «Apple II[en]», «Atari 400/800/XL/XE[en]» і «Commodore 64[en]». У 1985 годзе для «Apple II[en]» была выпушчаная камерцыйная графічная камп’ютарная гульня пад той жа назвай. У наступныя дзесяцігоддзі заснаваныя на «The Oregon Trail» гульні былі выпушчаныя на мностве платформ, у шматлікіх выпадках пад той жа самай назвай «The Oregon Trail», і могуць разглядацца як версіі той жа самай гульні; у сукупнасці, лічачы ўсе версіі на ўсіх платформах, было прададзена звыш 65 мільёнаў копій. У 2015 годзе «The Oregon Trail» была ўключана ў Сусветную залу славы відэагульняў[en].

Зноскі

  1. The Oregon Trail Home Архівавана 21 ліпеня 2006 года.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні для DOS
Катэгорыя·Гульні для Mac OS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 1996 года
Катэгорыя·Гульні для Windows