«The Battle Hymn of Lt. Calley» (бел.: Баявы гімн лейтэнанта Кэлі) — амерыканская песня 1971 года з вакалам Тэры Нельсана і музыкай групы «C-Company».
Песня была напісана ў красавіку 1970 года Джуліанам Уілсанам і Джэймсам М. Смітам з горада Масл-Шолс, штат Алабама. У лістападзе таго ж года выдавецтва Quickit Publishing выпусціла некалькі асобнікаў. У сакавіку 1971 года Шэлбі Сінглтан, выдавец Harper Valley PTA, атрымаў правы на твор і выпусціў новы запіс пад сваім лэйблам Plantation Records[1]. Усяго за чатыры дні было прададзена больш за мільён копій сінгла, і 15 красавіка Амерыканская асацыяцыя гуказапісвальных кампаній прысвоіла яму Залаты дыск[2].
Песня пастаўлена на матыў «Баявога гімна Рэспублікі». Яна распавядае пра гісторыі лейтэнанта Уільяма Кэлі, які ў сакавіку 1971 года быў асуджаны за забойства мірных жыхароў у Сангмі. У песні абмяркоўваюцца розныя меркаванні аб вайне ў В’етнаме. Песня пачынаецца з дзяцінства Кэлі і як ён, будучы яшчэ маленькім дзіцём, марыў ўдзельнічаць у вайне і змагацца за сваю краіну. Паводле тэкста, як у той час многія амерыканцы лічылі забойства на вайне няправільнымі: «яны зрабілі з мяне злыдня» (в’етн.: they’ve made me out a villain). Затым песня распавядае аб В’етнаме, дзе салдаты ЗША гінулі ў засадах праціўніка. Пад канец заяўляецца, што Кэлі не вінаваты; ён толькі выконваў загады і спачатку вайсковец лічыў гонарам змагацца, хоць у гэтым не было сэнсу.
Песня пачынаецца з ідэалізаванага выдуманага аповяду аб дзяцінстве Кэлі. Затым Нельсан кажа Кэлі, апісваючы сябе як забытага салдата, пакрыўджанага на антываенных дэманстрантаў і палітыкаў, якія адмаўляюцца ад перамог на поле бою за сталом перамоваў. Затым Кэлі дае ілжывую справаздачу аб працяглай і наўмыснай разні мірных жыхароў у Сагнмі як аб спадарожнай шкодзе на поле бою, выкліканай стральбой ворага, што хаваецца за мірных жыхароў[3].
«The Battle Hymn of Lt. Calley» заахвоціў многіх іншых аўтараў. Пад натхненнем песні было напісана звыш 90 іншых твораў пра лейтэнанта Кэлі і разні ў Сангмі. Менавіта «The Battle Hymn of Lt. Calley» Тэры Нэльсана стаў самай вядомай песняй у абарону лейтэнанта быў[4].
Песня згадваецца ў рамане Хантэра Томпсана «Страх і агіда ў Лас-Вегасе».
Чарты (1971) | Пазіцыі |
---|---|
U.S. Billboard Hot 100 | 37 |
U.S. Billboard Hot Country Singles | 49 |