wd wp Пошук:

Tesla Inc.

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тэсла.

Tesla Inc. (раней Tesla Motors) — амерыканская аўтамабільная кампанія з Крэмніевай даліны, арыентаваная на вытворчасць электрамабіляў. Названа ў гонар сусветна вядомага электратэхніка і фізіка Ніколы Теслы.

Мадэльны шэраг

Tesla Model S

Асноўны артыкул: Tesla Model S

Tesla Model S

Канцэпт аўтамабіля прадставілі 26 сакавіка 2009 года ў горадзе Хотарн, Каліфорнія.

Пастаўкі аўтамабіляў у ЗША пачаліся 22 чэрвеня 2012 года.[13] Стартавы кошт пачынаецца ад 75750 долараў у ЗША.

Tesla Model X

Асноўны артыкул: Tesla Model X 9 лютага 2012 года кампанія прадставіла прататып новай мадэлі — красовер пад назвай Tesla Model X.

У 1-м квартале 2016 года было прададзена 2400 Tesla Model X.[14]

Tesla Model 3

Асноўны артыкул: Tesla Model 3 Model 3 першапачаткова мела назвы Model E і «BlueStar», новую назву анансавалі 15 ліпеня 2014 года.[15]

Марцін Эберхард 30 ліпеня 2007 паведаміў, што аўтамабіль будзе ў продажы да 2012 года. Называўся кошт у межах 30000 долараў. Але запуск перанеслі на 2017 год, кошт паднялі да 35000 долараў ЗША.[16]

Мадэль была прадстаўлена 1 красавіка 2016 года.

Tesla Model Y

Асноўны артыкул: Tesla Model Y Красовер сярэдняга класа, прадстаўлены ў сакавіку 2019 года. Вытворчасць пачалася ў студзені 2020, пастаўкі кліентам — 13 сакавіка 2020 года.

Знятыя з вытворчасці

Tesla Roadster

Асноўны артыкул: Tesla Roadster Tesla Roadster — спартыўны электрамабіль, першы аўтамабіль кампаніі. Афіцыйная прзентацыя адбылася 19 ліпеня 2006 года ў горадзе Санта-Моніка, Каліфорнія.

Гэтая мадэль была ў продажы да 2012 года[17].

Гісторыя

Кампанія Tesla (заснаваная як Tesla Motors) была зарэгістравана 1 ліпеня 2003 года Марцінам Эберхардам і Маркам Тарпенінгам. У лютым 2004 года трое заснавальнікаў прыцягнулі інвестыцыі ў памеры 7,5 млн долараў ЗША, пры гэтым Ілон Маск унёс 6,5 млн долараў. Маск стаў старшынёй савета дырэктараў і прызначыў Эберхарда генеральным дырэктарам.[18]

Прататыпы першага аўтамабіля Tesla былі афіцыйна прадстаўлены публіцы 19 ліпеня 2006 года ў Санта-Моніцы (Каліфорнія).[19]

У 2006 годзе Маску ўдалося прыцягнуць 100 млн долараў. У выніку Tesla пачала вытворчасць сваёй першай мадэлі Roadster у 2008 годзе.[20]

У студзені 2010 года Tesla атрымала ад Міністэрства энергетыкі ЗША пазыку ў памеры 465 мільёнаў долараў, якую кампанія пагасіла ў 2013 годзе.[21]

У траўні 2010 года Tesla пачала будаўніцтва фабрыкі ў Фрымонце (Каліфорнія) для вытворчасці Model S.[22]

29 чэрвеня 2010 года Tesla пачала першаснае публічнае размяшчэнне акцый (IPO) на NASDAQ і прыцягнула 226 мільёнаў долараў, стаўшы першай амерыканскай аўтамабільнай кампаніяй, якая ажыццявіла IPO, пасля Ford Motor у 1956 годзе.[23]

У чэрвені 2012 года Tesla пачала вытворчасць свайго другога аўтамабіля - Model S. У ліпені 2017 года Tesla пачала прадаваць седан Model 3.[24]

14 сакавіка 2019 года быў прадстаўлены новы электрамабіль Tesla Model Y.[25]

У студзені 2020 года капіталізацыя кампаніі ўпершыню перавысіла 100 мільярдаў долараў[26].

10 сакавіка 2020 года быў выраблены мільённы электрамабіль маркі. Юбілейным стаў красовер Model Y чырвонага колеру[27].

У лістападзе 2020 года Tesla, Uber і яшчэ 26 амерыканскіх кампаній заснавалі арганізацыю Zero Emission Transport Association (ZETA), якая будзе лабіраваць павелічэнне колькасці электрамабіляў у ЗША.[28]

25 кастрычніка 2021 года капіталізацыя кампаніі перавысіла 1 трлн долараў.[29]

Вытворчасць

Tesla Factory (Фрымант, Каліфорнія, ЗША)

Tesla Model S на канвееры фабрыкі Тэсла ў Фрыманце

Прадукцыя:

Агульная магутнасць — 650 тысяч машын у год.

Tesla Gigafactory 1 (Невада, ЗША)

Tesla Giga Nevada у 2019 годзе

Гігафабрыка была ўзведзена на тэрыторыі плошчай каля 12 мільёнаў квадратных метраў на ўсход ад Рына, у паўночнай Невадзе. Будаўніцтва пачалося летам 2014 года, а ў канцы 2016 года стартавала першая чарга вытворчасці элементаў і акумулятараў. У праектаванні фабрыкі таксама актыўна ўдзельнічаў Panasonic, які ўвайшоў у якасці партнёра ў кіраванне новым заводам.

Ажыццяўляе вытворчасць літый-іённых акумулятараў, назапашвальнікаў энергіі і прывадаў. Таксама тут знаходзіцца доследна-прамысловая пляцоўка па распрацоўцы Tesla Semi.

Пачатак дзейнасці 2016
Лакацыя акруга Сторы, штат Невада, ЗША
Агульная плошча 11 590 000 кв. м.
Колькасць супрацоўнікаў 7000
Вытворчая магутнасць каля 70 ГВтг у год
Прадукцыя ячэйкі тыпу 21700

Tesla Gigafactory 2 (Нью-Ёрк, ЗША)

Вырабляе сонечныя батарэі і назапашвальнікі энергіі.

Tesla Gigafactory 3 (Шанхай, КНР)

Выпускае Tesla Model 3 (з канца 2019 года) і Tesla Model Y (са снежня 2020 года). Магутнасць — больш 750 000 машын у год.

Tesla Gigafactory 4 (Брандэнбург, Германія)

Выпускае Tesla Model Y. Вытворчасць пачалася ў сакавіку 2022 года. У чэрвені тэмпы вытворчасці дасягнулі адзнакі ў 1000 адзінак у месяц. Магутнасць ацэньваецца ў больш чым 250 000 машын штогод.

Tesla Gigafactory 5 (Остын, Тэхас)

Выпускае Tesla Model Y (магутнасць — звыш 250 000 машын у год). Таксама плануецца, што тут будуць выпускацца пікапы Cybertruck, але іх запуск адкладзены на 2023 год.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.wired.com/2009/06/tesla-founder/
  2. Tesla 2016 Form 10-K — 2017.
  3. https://www.autoblog.com/2009/08/18/tesla-moving-hq-building-powertrain-plant-in-palo-alto/
  4. 1 2 3 Tesla Annual Report 2021 SEC 10-K
  5. 1 2 3 Tesla Motors. Tesla Motors, Inc. – Fourth Quarter & Full Year 2015 Update (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). Tesla Motors (10 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2016. Праверана 31 сакавіка 2016.
  6. Tesla Motors, Inc. – Fourth Quarter & Full Year 2013 Shareholder Letter (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2014. Праверана 12 студзеня 2022.
  7. Tesla Motors, Inc. (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 11 снежня 2016.
  8. Tesla Motors, Inc. (TSLA) Income Statement - NASDAQ.com
  9. TSLA Annual Income Statement - Tesla Motors Inc. Annual Financials
  10. Forbes Tesla (TSLA) Stock Key Data
  11. Tesla 2017 Form 10-K — 2018.
  12. https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1318605/000119312516697498/d241192ds4.htm
  13. Model S Deliveries have begun (нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ).(недаступная спасылка)
  14. Tesla Delivers 14,820 Vehicles in Q1 2016; On Track for Full-Year Delivery Guidance (нявызн.). MarketWired.com.
  15. Confirmed: Our Gen III car, due out after Model X, will be named Model 3. (нявызн.).
  16. Ілан Маск аб’явіў пра выхад бюджэтнага электрамабіля Tesla Model 3 у 2017 годзе
  17. Farewell Roadster: Tesla Will Stop Taking Orders for its Iconic EV in Two Months (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 11 снежня 2016.
  18. History of Tesla: Timeline and Facts (нявызн.). thestreet.com. Праверана 20 снежня 2021.
  19. Zero to 60 in 4 Seconds, Totally From Revving Batteries (нявызн.). nytimes.com. Праверана 20 снежня 2021.
  20. Electric Car Evolution (нявызн.). cleantechnica.com. Праверана 20 снежня 2021.
  21. Tesla gets loan approval from US Department of Energy (нявызн.). tesla.com. Праверана 20 снежня 2021.
  22. Idle Fremont Plant Gears Up for Tesla (нявызн.). wsj.com. Праверана 20 снежня 2021.
  23. Growth Of Tesla Guide (нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 20 снежня 2021.
  24. Everything you need to know about Tesla Model 3, which is starting production (нявызн.). theverge.com. Праверана 20 снежня 2021.
  25. Tesla unveils Model Y electric SUV with 300 miles range and 7-seats (нявызн.). electrek.co. Праверана 20 снежня 2021.
  26. Tesla Surges Past $100 Billion Market Value, Eclipsing VW(англ.) . Bloomberg (22 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2020.
  27. Tesla Model Y Becomes 1,000,000th Car Produced By Tesla(англ.) . insideevs.com (10 сакавіка 2020). Праверана 12 сакавіка 2020.
  28. Clean Transportation Leaders Launch Zero Emission Transportation Association (нявызн.). prnewswire.com. Праверана 20 снежня 2021.
  29. Tesla breaks $1tn valuation barrier after Hertz orders 100,000 vehicles (нявызн.). theguardian.com. Праверана 20 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай