wd wp Пошук:

Tennis for Two

«Tennis for Two» (бел.: тэніс для дваіх) — адна з першых камп’ютарных гульняў з графічным інтэрфейсам і першая шматкарыстальніцкая гульня. Была распрацавана ў 1958 годзе фізікам Уільямам Хігінботамам.

Увосень у Брукхэйвенскай лабараторыі праходзілі дні адкрытых дзвярэй. Хігінботам, кіраўнік прыборабудаўнічага аддзела, ведаў, што наведвальнікаў складана зацікавіць фатаграфіямі і іншымі статычнымі экспанатамі. У яго ўзнікла ідэя стварыць электронную гульню. На экране асцылографа маляваліся ў вертыкальным разрэзе тэнісны корт з сеткай і мяч [1]. Два гульца пры дапамозе пульта з paddle перакідалі мяч праз сетку. Ні гульцы, ні ракеткі на экране не маляваліся.

Гульня была рэалізавана на АВМ. Хігінботам распрацаваў электронныя схемы для гульні; лабарант Роберт Дворжак праводзіў канчатковую зборку.

Лёс гульні

«Tennis for Two» была вельмі папулярным экспанатам, аднак Хігінботам у той час не зразумеў значнасць свайго вынаходства, і таму не паспрабаваў запатэнтаваць гульню. Нягледзячы на папулярнасць, гульня праіснавала меней двух гадоў. Пасля дзён адкрытых дзвярэй 1959 «Tennis for Two» была разабрана, а асцылограф і АВМ пушчаны на іншыя патрэбы лабараторыі.

Зноскі

  1. http://www.designboom.com/eng/education/pong.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 1958 года
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта