wd wp Пошук:

Tatra K2

Вагон Tatra K2 — першы сучленены трамвай, які вырабляўся кампаніяй ЧКД з 1966 па 1983. Выраблены на базе эксперыментальнага K1 з электрычным абсталяваннем ад T3. Прататып з’явіўся ў 1966 годзе пад нумарам 7000. Невялікі прамежак часу вагон ездзіў па Празе, затым быў перавезены ў горад Мост, а затым у Брно. Серыйная вытворчасць K2 пачалася ў 1966 годзе. Большасць вагонаў працягваюць эксплуатавацца ( мадэрнізаваныя). Вагон быў абсталяваны чатырма цягавымі электрарухавікамі ТЕ 022. Токаздым у Tatra-K2 ажыццяўляўся пры дапамозе пантографа. Новасібірск стаў першым горадам у СССР, які атрымаў чэшскія сучлененыя вагоны. Мадэрнізаваны K2 пастаўляўся ў вялікай колькасці ў Брно, уключаў у сябе пераробленую пярэднюю частку і абноўленае электроннае абсталяванне. Мадэрнізаваныя машыны атрымалі найменне K2R, дзе літара ‘R’ азначае “рэканструяваны”.

Мадыфікацыі

K2SU

K2SU-гэта версія K2, выпускалася з 1966 у СССР. Вытворчасць была спынена ў 1969. Тым не менш, было выпушчана 246 вагонаў. Адзіны захаваны на сённяшні дзень вагон K2SU - музейны вагон № 801 у Екацярынбургу, адноўлены ў 1998 годзе.

K2YU

Адзіны горад у Югаславіі, куды пастаўляліся K2 - Сараева. Вагоны K2YU практычна не адрозніваліся ад зыходнай мадэлі, але адно прыкметнае адрозненне - пантограф усталяваны не над пярэдняй, а над задняй калыскай. Вырабляліся на працягу 1973 -1983.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Трамваі паводле алфавіта
Катэгорыя·Трамваі ЧКД
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы