Striga hermonthica (Striga hermonthica) — від паўпаразітычных раслін сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Каранёвы паразіт. Расліна пакрыта грубымі валасінкамі, слаба галінастымі, вышыня сцябла 35-60 см. Лісце лінейнае, суцэльнае. Кветкі буйныя, чырванавата-ружовыя, сабраны ў доўгія гронкі. Насенне цёмна-карычневае.
Насенне ўтвараецца ў вялікай колькасці (па розных дадзеных ад 40-450 тысяч насенін на расліну). Насенне застаецца жыццяздольнымі ў глебе да 20 гадоў[3]. Прарастае толькі пасля з’яўлення каранёў аднаго з гаспадароў расліны. Навукоўцы даследавалі, што прарастанне выклікана хімічным рэчывам стрыгалактонам[4]. Замацоўваецца да гаспадара гаўсторыямі(руск.) бел.. Некаторы час расліна застаецца пад зямлёй, пасля чаго пачынае хутка расці і адразу пакрываецца кветкамі. Апыляецца самастойна перад раскрыццём кветак.
Расце ў Афрыцы.
Уражваюць культурныя і дзікарослыя расліны сямейства метлюжковыя (Poaceae), Sorgum, брыца (Echinochloa), расічка (Digitaria). Зніжае ўраджайнасць на 40-100 % пшаніцы, аўса, жыта, сорга, проса, суданскай травы, кукурузы, рысу, цукровага трыснёга.