wd wp Пошук:

Strč prst skrz krk

Strc prst skrz krk праслухаць (i) — скорагаворка на чэшскай і славацкай мовах, азначае «прасунь палец скрозь горла».

У ёй адсутнічаюць галосныя; усе чатыры словы — аднаскладовыя, вяршыняй кожнага са складоў з’яўляецца складовы санант. Наяўнасць складовых санантаў — характэрная асаблівасць шматлікіх славянскіх моў, у прыватнасці чэшскай і славацкай; такім чынам, скорагаворка ілюструе яго.

Гэта фраза з’яўляецца дэвізам швейцарскай газеты «Адрозненне» (La distinction). У Чэхіі прадаюцца футболкі з гэтай скорагаворкай.

«Strc prst skrz krk» — адна з самых вядомых фраз на чэшскай і славацкай мовах, яна ўключаецца ў шматлікія граматыкі гэтых моў. Фраза прысутнічае, напрыклад, ужо ў «Чэшскай граматыцы», выдадзенай на рускай мове ў 1852 годзе.

Яшчэ больш складаная другая па папулярнасці чэшская скорагаворка без галосных: «Prd krt skrz drn, zprv zhlt hrst zrn», якая азначае «Крот пукнуў скрозь траву, праглынуўшы спачатку жменю зерняў», або даслоўна «Пукнуў крот скрозь траву, спярша праглынуўшы жменю зерняў».

Спіс чэшскіх скорагаворак без галосных

Спіс славацкіх скорагаворак без галосных

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Скорагаворкі
Катэгорыя·Славацкая мова
Катэгорыя·Чэшская мова