wd wp Пошук:

Stellar

Stellar (Хангыль: 스텔라) — паўднёвакарэйскі музычны гёрл-гурт сфарміраваны ў 2011 годзе удзельнікам папулярнага гурта Shinhwa Эрыкам Мунам, на лэйбле The Entertainment Pascal. Гурт праіснаваў 7 гадоў і быў расфарміраваны ў лютым 2018 года[1].

Пасля няўдалага дэбюта ў жніўні 2011 года гурт пакінулі адразу дзве ўдзельніцы, ў снежні 2012 года іх месца занялі Мінхі і Хёын. З абноўленым складам Stellar выпусцілі сінглы «UFO» (люты 2012-га) і «Study» (ліпень 2013-га), аднак першы поспех прыйшоў толькі ў 2014-м годзе, з рэлізам «Marionette», які адрозніваўся ад папярэдніх работ сваім «правакацыйным» канцэптам. Тытульная песня альбома паднялася на 35-е месца ў лічбавым чарце Gaon, стаўшы самым камерцыйна паспяховым сінглам [2]. Канцэпт захаваўся і ў наступных рэлізах.

У жніўні 2017 года, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў, гурт пакінулі Гаён і Чонюль [3].

У пачатку 2018 года ў сеціве пачалі распаўсюджвацца чуткі аб расфарміраванні гурта, а ўжо ў лютым Мінхі праз сацыяльныя сеткі паведаміла, што яна і Хёын вырашылі не працягваць кантракты са сваім агенцтвам і, як следства, гурт будзе расфарміраваны [4].

Зноскі

  1. http://news.naver.com/main/read.nhn?mode=LSD&mid=sec&sid1=106&oid=111&aid=0000235425
  2. 2014년 09주차 Digital Chart (нявызн.). Gaon Chart. Korea Music Content Industry Association. Праверана 26 January 2016.
  3. https://www.soompi.com/2017/08/23/stellars-gayoung-jeonyul-leave-group-contract-expires-month/
  4. http://entertain.naver.com/read?oid=076&aid=0003221055
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2011 годзе
Катэгорыя·Поп-гурты
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Зніклі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·K-pop гурты
Катэгорыя·Музычныя калектывы 2010-х
Катэгорыя·Музычныя калектывы Паўднёвай Карэі