wd wp Пошук:

Sphyrna

Sphyrna — адзін з двух родаў сямейства молатагаловых акул (Sphyrnidae). Гэтыя акулы насяляюць у трапічных водах ўсіх акіянаў. Часцей сустракаюцца ўздоўж зоны прыбоя, чым у адкрытым моры. Рацыён складаецца з касцістых рыб, скатаў, ракападобных і іншых донных жывёл[1]. Упершыню род быў згаданы Карлам Лінеем у 1758 годзе, а апошні від, які належыць да гэтага роду, быў апісаны ў 2013 годзе. Лацінская назва роду, як і сямейства, паходзіць ад слова грэч.: σφῦρα — «молат». Гэтыя акулы могуць апускацца на глыбіню да 1000 м, але часцей за ўсё сустракаюцца не глыбей 20 м[2].

Віды

Зноскі

  1. Compagno, Leonard J.V. Sharks of the World: An Annotated and Illustrated Catalogue of Shark Species Known to Date. — Рим: Food and Agricultural Organization, 1984. — С. 538—555. — ISBN 92-5-101384-5.
  2. Sphyrna lewini у базе дадзеных FishBase(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Акулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта