wd wp Пошук:

Sphaerosciadium

Sphaerosciadium — манатыпны род двухдольных раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), які ўключае від Sphaerosciadium denaense (Pimenov & Kljuykov)[3]. Выдзелены расійскімі батанікамі Міхаілам Георгіевічам Піменавым і Яўгенам Васільевічам Клюйковым у 1981 годзе[4].

Sphaerosciadium denaense — вельмі рэдкі рэліктавы від[5].

Распаўсюджанне

Сустракаецца на скалах[5].

Адзіны від з’яўляецца эндэмікам Узбекістана[6], вядомы з двух участкаў у раёне Гісарскага хрыбта ў Сурхандар’інскай вобласці[5].

Агульная характарыстыка

Полікарпічныя, адзінкава рослыя расліны вышынёй каля 1 м[5].

Лісце ланцэтападобнае, суцэльнае, даўжынёй 20-30 см[5], размешчана чаргова.

Суквецце — 10-12-прамянёвы парасон; кветкі без абгортак[5].

Плод — віслаплоднік[7] двойчатай шарападобнай формы[5].

Цвіце ў красавіку і маі, плоданасіць у маі. Размнажэнне насеннае[5].

Ахоўны статус

Sphaerosciadium denaense занесены ў Чырвоную кнігу Узбекістана; раней уключаўся ў Чырвоную кнігу СССР[7]. Асноўная пагроза віду — выпас жывёлы[5].

Па стане на 2009 год у даліне ракі Сангардак (адзін з двух участкаў арэалу віду) было адзначана толькі 70 асобнікаў раслін, аднак ніякіх мер па ахове папуляцыі не прадпрымалася[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Sphaerosciadium — The Plant List
  4. Tropicos | Name — Sphaerosciadium Pimenov & Kljuykov
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 http://www.uznature.uz/sites/default/files/imce/Books/Volume_I_Plants_the_Fungi.pdf Архівавана 27 красавіка 2015.
  6. Uzbekistan Endemic Vascular Plant Genera Checklist
  7. 1 2 Sphaerosciadium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)