wd wp Пошук:

Speedtalk

Speedtalk (спідток, хуткамоў) - назва выдуманай мовы, прыдуманае Робертам Ханлайнам і ўжытае ім у аповесці “Заліў”. “Звычайныя мовы нарадзіліся ў часы невуцтва і забабонаў, і генетычна ўтрымліваюць замацаваныя ў структурах памылковыя ўяўленні аб сусвеце” - піша Роберт Хайнлайн у аповесці “Заліў”. Фантастычная ідэальная мова, створаная Ханлайнам, - спідток (Speedtalk), згодна са сцвяржэннем аўтара, “не ўтрымлівае тых памылак, якімі багатая англійская мова, бо яна сканструявана так, як і рэальны свет. Speedtalk быў вызначаны як мова створаная на аснове логікі. Спідток ужывае складаны сінтаксіс з мінімальным слоўнікам і шырокім алфавітам. Паколькі ідэя мовы толькі апісана, але не развіта ў працы Хайнлайна, шмат хто спрабаваў стварыць Speeedtalk, які спрабуе ўвасабіць яго прынцыпы. Шмат з гэтых ідэй былі ўзяты ў мову Ыфкуіль. Урывак з інтэрвью з Джонам Кіхадай- стваральнікам мовы Ыфкуіль:

Цікава, што менавіта ў гэты час я прачытаў навелу Роберта Хайнлайна “Заліў”, у якой быў апісаны прыдуманы ім “Speedtalk”, Спачатку я быў здзіўлены, і нават некалькі расчараваны тым, што нехта ўжо прыдумаў тое, над чым я працаваў, але потым, я зразумеў, што “Speedtalk” быў не больш чым павярховай спробай, працуючай толькі на морфа-фналагічным узроўні, у той час як “Ыфкуіль”, які я ствараў, ужываў тыя ж прынцыпы да ўсіх структурных узроўняў мовы.

Гісторыя

У пачактку 1950-ых гадоў Роберт Хайнлайн у зборніку “Прызначэнне ў вечнасць” (“Assignment in Eternity”, 1953), апублікаваў невялічкую аповесць пад назвай “Заліў” (“Gulf”, 1949). Нейкі спецагент спрабаваў перашкодзіць ворагам атрымаць сакрэт суперзброі, здольнага пераўтварыць Зямлю ў новую зорку. Падзеі адбываюцца ў далёкай будучыні, людзі лётаюць адпачываць на Луну і ў той жа час карыстаюцца мікрафільмамі, пнеўматычнай почтай і дротавымі тэлефонамі. Але з ходам дзеяння герой апынууся ў нейкай арганізацыі “суперменаў”, якія прыдумалі, як павялічыць хуткасць свайго мышлення. Зрабілі яны гэта, стварыў спецыяльную мову - Speedtalk, - на якой доўгі сказ магчыма сказаць адным словам. У спідтоке існавала некалькі соцен гукаў, і кожнае спалучэнне з двух літар адпавядала нейкаму слову. таім чынам, “слова” на спідтоке адпавядала дліннаму сказу звычайнай мовы. Людзі вывучыўшыя гэту сакрэтную мову, лічылі сабе наступнай ступенню эвалюцыі чалавека - homo novus. Яны імкнуліся захапіць уладу над Зямлёй і ставіліся да сучасных людзей віда homo sapiens як свойскіх жывёл. Каб хучэй думаць, новая мова павінна дазваляць змясціць у некалькі кароткіх сказаў мысль, для адлюстравання якой у звычайнай мове патрабавалася б некалькі доўгіх сказаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Выдуманыя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Штучныя мовы