wd wp Пошук:

Sony BMG

Sony BMG Music Entertainment, Inc. — вынік стварэння сумеснага прадпрыемства 50/50 паміж Sony Music Entertainment (даччынае прадпрыемства Sony) і BMG Entertainment (даччынае прадпрыемства BMG) завершанага 5 жніўня 2004 года. Гэта адна з музычных кампаній, якая ўваходзіць у «Вялікую чацвёрку» і мае права валодання і распаўсюджвання гуказапісных лэйблаў, такіх як Arista Records, Columbia Records, Epic Records, J Records, RCA Victor Records, RCA Records, Legacy Recordings, Sonic Wave America, MCI і іншых.

Фінансавы аналіз паказаў, што аб’яднанне прывядзе да скарачэння 2000 працоўных месцаў, і Sony BMG будзе эканоміць на гэтым прыблізна 350 млн. долараў ЗША штогод.

Рольф Шміт-Хольц змяніў Эндру Лэка на пасадзе кіраўніка (CEO) 10 лютага 2006 года. У першай палове 2005 года доля кампаніі на рынку навінак гуказапісу ў ЗША апусцілася з 33 % да 26 % (па інфармацыі Nielsen SoundScan). Гэта пагадненне Лэка з Брусам Спрынгсцінам, названая «хворай задумкай», прывяла да таго, што Бертэльсман паінфармаваў Sony аб непадаўжэнні кантракту з Лэкам. Эндру Лэк у гэты час займае пост старшыні савета дырэктароў. Раней гэты пост займаў Рольф Шміт-Хольц.

Кампанія нядаўна падпісала пагадненне аб кантэнце з папулярным анлайнавым відэарэсурсам YouTube.[4]

2 кастрычніка 2008 годa карпарацыя Sony выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann AG і стала адзіным уладальнікам кампаніі, змяніўшы яе назву на Sony Music Entertainment Inc.[5]

Менеджмент

Спіс лэйблаў Sony BMG

Незалежныя маркі, якія распаўсюджваюцца Sony BMG

Спіс прадстаўніцтваў

У Sony BMG ёсць прадстаўніцтвы ў наступных краінах:

Японія

У Японіі гуказапісное падраздзяленне Sony працягвае працаваць незалежна ад Sony BMG па прычыне памеру і аб’ёму бізнесу. А былое падраздзяленне BMG у Японіі стала часткай Sony BMG.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2019.
  2. Sony Music Holdings Inc. at Google Finance (англ.)
  3. (unspecified title) Праверана 20 лютага 2019.
  4. Sony ізноў працуе з YouTube (нявызн.) (недаступная спасылка). 3DNews (17 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2009.
  5. Sony завяршыла ўгоду па набыцці 50% Sony BMG Music (нявызн.). MAonline (2 кастрычніка 2008).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Sony
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Лэйблы гуказапісу ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Медыякампаніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу