wd wp Пошук:

Sola Scriptura

Sola Scriptura (лац.: «толькі Пісанне») — адна з найважнейшых тэзаў Рэфармацыі XVI стагоддзя.

Значэнне

Тэза характарызуе стаўленне пратэстантаў да Бібліі як адзінай крыніцы веравучэння, адпаведнасцю якой вызначаецца праўдзівасць царкоўнага Падання і сучасных хрысціянскіх складанняў.

Апроч таго, пастулат Sola Scriptura паказвае на прымат даслоўнага тлумачэння Бібліі («Біблія тлумачыцца даслоўна, калі даслоўнае тлумачэнне мае сэнс, і адсутнічаюць яўныя ўказанні на вобразнасць гаворкі») у процівагу алегарычнаму тлумачэнню, прыхільнікі якога шукаюць у кожным урыўку Пісьма ўтоены сэнс, не злучаны з даслоўным сэнсам тэксту.

Крыніцы

Гэтыя сцверджанні заснаваны на кропцы погляду, што Біблія — кніга, натхнёная самім Богам (напісаная аўтарамі-людзьмі па натхненні ад Бога), аўтарытэтнае Слова Бога.

Новы Запавет, 2-е Петра 1:20-21 :

ведаючы перш за ўсё тое, што ніякага прароцтва ў Пісанні нельга тлумачыць паводле свайго разумення.

Бо ніколі прароцтва не бывала агалошана з волі людской, а прамаўлялі яго святыя Божыя людзі, натхнёныя Духам Святым.

Новы Запавет, 2-і ліст да Цімафея 3:16 :

Усё Пісанне боганатхнёнае і карыснае для навучання, для выкрыцця, для выпраўлення, для настаўлення ў праведнасці"

Новы Запавет, Ліст да Калосянаў 2:8 :

Глядзіце, браты, каб хто не прывабіў вас філасофіяй і пустымі панадамі, па пераказах чалавечых, па стыхіях свету, а не па Хрысце

У лютэранстве

У лютэранстве ў якасці веранавучальнага дакумента прынята Кніга Згоды, якая ўтрымвае Формулу Згоды, якая пачынаецца са слоў:

Верым, вучым і вызнаём, што адзіным і абсалютным правілам і стандартам, паводле якога павінны ацэньвацца ўсе дагматы і ўсе настаўнікі, з'яўляюцца толькі прароцкія і апостальскія Пісьмы Старога і Новага Запаветаў, як сказана ў Пс.(119:105): “Слова Тваё — светач нагам маім і святло сцежцы маёй.”. І як кажа Св.Павел: “Але калі б нават мы, альбо анёл з неба пачаў звеставаць вам не тое, што мы звеставалі вам, хай будзе анафема.” (Гал.1:8). Іншыя ж пісанні старажытных ці сучасных настаўнікаў, кім бы яны ні былі створаны, не павінны расцэньвацца як роўныя Святым Пісанням, але ўсе яны разам узятыя павінны быць падначалены ім і не могуць прымацца інакш ці больш чым сведчанні, якія паказваюць, як і дзе гэта [праўдзівая] прароцкая і апостальская навука захоўвалася пасля апостальскіх часоў

Лютэранскі аўтар Роберт Пройз з ЛЦМС называе Sola Scriptura адмысловым паролем «для кожнага праўдзівага лютэраніна, будзь ён пастарам ці вернікам»[1].

Гл. таксама

Спасылкі

Крыніцы

Зноскі

  1. Пройз Р. Уводзіны ў Формулу Згоды. Мінск, Фонд «Лютэранская спадчына», 2000. — З. 23
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Герменеўтыка
Катэгорыя·Пратэстанцтва
Катэгорыя·Лютэранская тэалогія
Катэгорыя·Лацінскія выслоўі
Катэгорыя·Хрысціянскае багаслоўе