wd wp Пошук:

STEREO

STEREO (англ.: Solar TErrestrial RElations Observatory) — місія НАСА па вывучэнні сонечнай актыўнасці.

Два аднолькавыя касмічныя апараты былі запушчаны 26 кастрычніка 2006 года на геліяцэнтрычныя арбіты, блізкія да арбіты Зямлі. У ходзе праекта адзін з іх паступова адстае ад Зямлі (Behind), а другі, наадварот, абганяе яе (Ahead). Гэта дае магчымасць адначасова назіраць Сонца з двух розных пунктаў, г.зн. выкарыстоўваць стэрэаскапічны эфект, які дазваляе атрымліваць трохмерныя выявы структур і з’яў на Сонца. Адной з мэтаў праекта з’яўляецца вывучэнне каранальных выкідаў масы, і стэрэаскапічны эфект дазваляе вызначыць становішча крыніцы выкіду на Сонцы і траекторыю яго руху, якія немагчыма вызначыць па назіранні з дапамогай адзіночнага каранографа, як, напрыклад, у праекце SOHO. Такія назіранні, акрамя таго, што даюць новыя даныя пры вывучэнні сонечнай актыўнасці, здольныя істотна павысіць дакладнасць прагнозаў эфектаў касмічнага надвор’я і, у прыватнасці, геамагнітнай актыўнасці [1].

Галерэя

  1. Новости высоких технологий Архівавана 17 мая 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Аўтаматычныя міжпланетныя станцыі
Даследаванне Сонца
НАСА
Касманаўтыка ЗША