wd wp Пошук:

Rise Against

Rise Against — амерыканскі панк-рок-гурт, заснаваны ў снежні 1999 года ў Чыкага, Ілінойс. У цяперашні час гурт складаюць вакаліст/рытм-гітарыст Цім Макілрат, гітарыст/бэк-вакаліст Зак Блэр, басіст Джо Прынсайп, барабаншчык Брэндан Бэрнс.

Першыя пяць гадоў гурт супрацоўнічаў з незалежным лэйблам Fat Wreck Chords, на якім выпусціў два студыйныя альбомы, The Unraveling (2001) і Revolutions per Minute (2003). Абодва альбомы мелі значны поспех на андэрграўнд-сцэне, і ў 2003 годзе гурт падпісаў кантракт з буйным лэйблам Geffen Records. Дэбютны альбом Siren Song of the Counter Culture на новым лэйбле прынёс гурту вялікі поспех на мэйнстрым-сцэне, былі выпушчаныя некалькі сінглаў. Наступныя два альбомы, The Sufferer & the Witness і Appeal to Reason, таксама былі паспяховымі і трымаліся на 10 і 3 месцы ў чарце Billboard 200 адпаведна. Праз 3 гады пасля Appeal to Reason быў выпушчаны альбом Endgame. Усе чатыры альбомы, выпушчаныя Geffen Records, былі плацінавымі ў Канадзе, у той час як The Sufferer & the Witness і Appeal to Reason былі залатымі ў ЗША.

Rise Against таксама вядомыя сваёй прапагандай прагрэсіўных арганізацый, такіх як Amnesty International і It Gets Better Project. Гурт актыўна прапагандуе правы жывёл, бальшыня ўдзельнікаў з’яўляюцца сябрамі straight edge (апроч Бэрнса), прыхільнікамі PETA, і вегетарыянцамі.

Дыскаграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Панк-рок-гурты ЗША