wd wp Пошук:

Rhododendron groenlandicum

Rhododendron groenlandicum — від раслін, нізкі куст роду Рададэндран (Rhododendron).

Раней від адносілі да роду Ledum (Багун) і яго правільнай назвай была Ledum groenlandicum Oeder (1771).

Батанічнае апісанне

Rhododendron groenlandicum. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. Лоддзіджз(руск.) бел. «The Botanical Cabinet(ісп.) бел.»
Суквецце
Лісце

Хмызняк вышынёй каля паўметра (рэдка да 2 м) з вечназялёным лісцем 20-60 мм даўжынёй і 3-15 мм шырынёй. Лісце маршчыністае зверху, знізу густа пакрыта валасінкамі, афарбаванымі ад белага да чырвона-карычневага колеру, хвалістае па краях. Малюсенькія белыя кветкі сабраны ў паўсферычныя суквецці і вельмі духмяныя.

Арэал

Від распаўсюджаны па ўсёй Арктыцы. У Еўропе ён даходзіць да Альпаў, а ў Паўночнай Амерыцы яго арэал распасціраецца да поўначы Пенсільваніі, Агаё і Нью-Джэрсі на ўсходзе і Арэгона на захадзе. Ён расце на балотах і вільготных узбярэжжах, а часам і на скалістых схілах Альпаў.

Ужыванне

Выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Верасовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL