wd wp Пошук:

Rainbow Play Systems

«Rainbow Play Systems» — амерыканская кампанія, вытворца драўлянага дзіцячага гульнявога абсталявання, якая мае сетку дыстрыб’ютараў (рознічных гандлёвых кропак) па ўсім свеце: Беларусi, Вялiкабрытанii, Лiтве, Фiнляндыi, Iталii, Канадзе, Кiтаi, Карэi, Лiване, Мексiцы, Нарвегii, AАЭ, Расii, Румынii, Iндыi, Пэру, Славакii, ЗША, Турцыi, Швэйцарыi, Японii [1]. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горазде Брукiнгз, Паўднёвая Дакота.

Гісторыя

Кампанія пачала сваё існаванне ў 1985 годзе ў якасці невялікага спецыялізаванага цэха ў Мінесоце, ЗША, і вырасла да аднаго з лідараў галіны. У ў 1990-х гадах яна пашырылася на рынку ЗША, дзякуючы сетцы незалежных дыстрыб’ютараў.

Дзейнасць

Кампанія вырабляе некалькі серый модульных дзіцячых гульнявых комплексаў бытавога і камерцыйнага прызначэння, а таксама аксэсуары да іх.

Прадукцыя

Дадзеная кампанія прадстаўляе 2 асноўных тыпу гульнявых комплексаў - Castle і Clubhouse.

Комплекс Castle абапіраецца на лесвіцу і скаладром, мае шырокi дах, арэлі-шыну, якая верціцца на 360°, канатную лесвіцу і падыходзіць для ўстаноўкі на няроўную паверхню.

Комплекс Clubhouse больш кампактны, мае 2 гульнявыя зоны, пясочніцу, можа камплектавацца столікам або гульнявой хаткай.

Матэрыялы

Для вытворчасці комплексаў выкарыстоўваецца суцэльная драўніна такіх парод дрэва, як Секвоя, Чырвоны кедр, Дугласова піхта. Уся драўніна праходзіць адмысловую апрацоўку [2], дзякуючы якой драўляныя дэталі вытрымліваюць перапады тэмператур і вільготнасці, і таму комплексы Rainbow рэкамендаваны для круглагоднага выкарыстання.

Сёння

У цяперашні час фабрыка кампаніі займае 0,53 кв.км. ў г. Брукингс, Паўднёвая Дакота, вытворчыя плошчы кампаніі складаюць 120,000 кв.м. На фабрыцы працуе больш за 500 супрацоўнікаў.

Кліенты

Адным з вядомых кліентаў гэтай кампаніі з’яўляецца сям’я Прэзідэнта ЗША Барака Абамы [3]. 4 сакавіка 2009 комплекс, выраблены кампаніяй Rainbow, быў устаноўлены на Паўднёвы лужок Белага дома, як раз насупраць вокнаў Авальнага кабінета [4]. Гэта першы дзіцячы гульнявы ​​комплекс, якi з’явiўся у Белым доме з часоў Прэзідэнта Джона Ф. Кэнэдзі.

Акрамя таго, сярод знакамiтых клiентаў можна пералiчыць Арнольда Шварцэнэгера, Брытнi Спiрс, Бiла Гейтса, Брэда Пiта.

Афіцыйныя дыстрыб’ютары

З 2013 года офіс афіцыйнага дыстрыб’ютара Rainbow Play Systems ў Беларусі знаходзіцца ў Мiнску[5][6][7].

Зноскі

  1. Rainbow International Showrooms | Rainbow Play Systems
  2. http://www.rainbowplay.com/about-rainbow/10-step-water-seal-process/ Архівавана 6 мая 2016.
  3. -2009 + BW20090313 Green Friendly White House Playground Set was designed in SolidWorks by Rainbow Play Systems of South Dakota | Reuters <! - Загаловак дададзены ботам ->(недаступная спасылка)
  4. Fier, Jill (March 5, 2009). “Rainbow Plays at White House”. The Brookings Register.
  5. Рэпартаж з выставы «Беларускі будаўнічы тыдзень-2014» <! - Загаловак дададзены ботам ->
  6. Бліжэй да прыроды / Грамадства / Народная газета <! - Загаловак дададзены ботам -> Архівавана 15 ліпеня 2014.
  7. Часопіс дом №5 (33) май 2014

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1985 годзе