wd wp Пошук:

Radio Studio 54 Network

Radio Studio 54 Network — прыватная італьянская радыёкампанія, размешчаная ў Локры (правінцыя Калабрыя). Вяшчанне вядзецца ў Калябрыі (у тым ліку ў Кампора-Сан-Джавані), Сыцыліі і Апуліі, а таксама празь сетку інтэрнэт.

Кампанію заснавалі Пётар Парэта і Франчэска Масара разам з сябрамі з Локры. Яе дэвізам з’яўляецца італьянскі пераклад выказвання Боба Марлі: «Il bello della musica è che quando ti colpisce non senti dolore» («Сутнасць музыкі ў тым, што калі ты яе слухаеш, то не адчуваеш болю»).

Гісторыя

Станцыя была заснавана ў г. Локры П’етрам Парэта і Франчэскам Масару і двума іхнімі сябрамі 6 чэрвеня 1985 году. Офісы студыі разьмешчаны па адрасе: 148 Віа дон Віторыё, Локры. Яе слоган, «Il bello della musica è che quando ti colpisce non senti dolore», з’яўляецца перакладам знакамітай фразы Боба Марлі «Чым добрая музыка, так гэта тым, што, калі яна трапляе ў цябе, ты не адчуваеш болю».

У дадатак да трансьляцый у жывым эфіры іх уласнага шоў Studio 54 LiveTour, станцыя таксама трансьлюе іншыя рэгіянальныя і нацыянальныя канцэрты ў жывым эфіры, уключаючы падзеі на фэстывалі Сан-Рэма.[1]

Праграмы

Каманда

Studio 54 LiveTour

Studio 54 LiveTour — спэктакль на вольным паветры, які рэгулярна праводзіцца з 2000 году. Шоў працягваецца цэлы дзень, у праграме якога названыя спэцыяльныя госці, музыка, гульні і дыскатэка.

54 Angels

54 Angels

«54 Angels» — гэта т.зв. «Франтавыя дзяўчыны», якія вандруюць на джыпах і кабрыялетах. Першапачаткова выкарыстоўваліся для падтрымкі падзей на свежым паветры, але ў 2010 годзе сталі забаўляльнай камандай, якая таксама з’яўляецца на падзеях, ня арганізаваных Студыяй 54.

Studio 54 Stargate

Studio 54 Stargate месцяць у сябе асноўныя заняткі станцыі і жывыя трансьляцыі. Гэта цалкам падрыхтаваная мабільная радыё-і тэлестудыя, якая складаецца з трох адзінак: кансоль для аўдыё і відэа і дзве паасобныя адзінкі для вытворчасці, пост-прадукцыі і вяшчання аўдыё і відэа.[3]

Нататкі

  1. Pipolo, Rosario (2 March 2007). «Dalla diretta radiofonica su Studio 54 Network a gli incontri per vivere il Festival in maniera ‘Off’» Архівавана 28 сакавіка 2016.. milanodabere.it. Retrieved 25 May 2012.
  2. Bumbaca, Domenica (26 April 2012). «A Locri (RC) 1° maggio all’insegna della musica». Ntà Calabria. Retrieved 25 May 2012.
  3. partyguide.it (4 April 2007). «Dove atterra lo Stargate?» Архівавана 22 мая 2009. (interview with Radio Studio 54 Network DJ, Francesco D’Augello) Retrieved 25 May 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радыёстанцыі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сродкі масавай інфармацыі Італіі
Катэгорыя·Калабрыя
Катэгорыя·Радыёстанцыі