wd wp Пошук:

RTL Group

RTL Group — люксембургскі медыя холдынг. Кантралюе 32 тэлеканала і 32 радыёстанцыі ў 11 краінах свету[2]. Буйны вытворца тэлевізійнага кантэнту. Кантралюецца нямецкай кампаніяй Bertelsmann.

Гісторыя

У 1931 годзе ў Люксембургу была створана радыёстанцыя Compagnie Luxembourgeoise de Radiodiffusion (CLR).

Compagnie Luxembourgeoise de Télédiffusion (CLT) пачынае вяшчанне ў 1954 годзе.

У 1997 годзе ў выніку аб’яднання CLT і UFA Film- und Fernseh-GmbH утварылася кампанія CLT-UFA.

У 2000 годзе ў выніку аб’яднання CLT-UFA і Pearson Televison утварылася RTL Group.

У 2001 годзе Bertelsmann кансалідавала 67 % акцый RTL Group. Да канца года Bertelsmann павялічыў сваю долю ў RTL яшчэ на 22 %.

У 2002 годзе RTL Group набывае нямецкі навінавы канал N-TV і радыёстанцыі Radio NRW, Antenne Mecklenburg-Vorpommern, Antenne Thuringen, BB Radio, Antenne Niedersachsen, Radio Brocken.

У 2004 годзе запушчаны сямейны канал Plug TV. У тым жа годзе за кошт запуску харвацкага RTL Televizija нарошчвае прысутнасць ва Усходняй Еўропе.

У 2005 годзе RTL Group набывае 30 % РЕН ТВ[3].

У 2007 годзе ў Францыі запускаюцца 2 радыёстанцыі RTL Autrement і RTL L’Equipe

15 красавіка 2010 года RTL Group падпісала з НМГ апцыённае пагадненне. Па гэтым пагадненні RTL Group мае права прадаць свае 30 % у РЕН ТВ, а НМГ — выкупіць іх у найбліжэйшыя тры-пяць гадоў[4].

У чэрвені 2011 года адбыўся абмен акцыямі паміж RTL Group і НМГ. RTL Guoup прадаў 30 % акцый РЕН ТБ НМГ. У адказ RTL Group набыў 7,5 % акцый НМГ[5].

Кампанія сёння

Кампанія з’яўляецца найбуйнейшым медыя холдынгам у Еўропе і адным з найбуйнейшых у свеце[6].

Выручка ў 2008 годзе склала €5,774 млрд:

90,5 % акцый кантралюе Bertelsmann. Астатнія акцыі — у свабодным абароце.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 http://www.rtlgroup.com/en/about_us/businesses/overview.cfm
  2. Інфармацыя пра кампанію на GoogleFinance
  3. 30 % акций REN-TV покупает европейская RTL Group
  4. RTL Group может продать Национальной медиагруппе свои 30% в РЕН ТВ - Ъ(нявызн.). РИА Новости (26 жніўня 2010). Праверана 22 жніўня 2010.
  5. http://nm-g.ru/f/ru/for_press/press_release_2011.06.10.pdf Архівавана 8 верасня 2014.
  6. Інфармацыя пра кампанію на www.kommersant.ru Архівавана 2 красавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кампаніі Люксембурга
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Люксембургскай біржы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Медыякампаніі
Катэгорыя·RTL Group
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Euronext
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных