wd wp Пошук:

Psylloidea

Psylloidea — надсямейства паўцвердакрылых насякомых з падатраду Sternorrhyncha.

Апісанне

Дробныя паўцвердакрылыя насякомыя, якія не перавышаюць 5 мм (ад 1, 2 да 5,8 мм). Насякомыя-фітафагі, якія харчуюцца сокамі раслін. Вусікі 10-членікавыя (радзей з 8-9), ніткападобныя. Заднія ногі скакальныя і таму развіты мацней двух пярэдніх пар. Пярэднія крылы буйней задняй пары, у спакоі складваюцца дахападобна. Акрамя палавога размнажэння ў арктычных відаў знойдзены партэнагенез. Німфы (лічынкі) маюць 5 узростаў. Некаторыя віды шкодзяць садоўніцтву (медзяніца грушавая (Psylla pyri) і медзяніца яблыневая (Psylla mali)), лясной гаспадарцы[1][2][3].

Распаўсюджанне

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Налічваецца каля 1500 відаў, 71 род; у Еўропе каля 200 відаў. Ва Усходняй Еўропе каля 160 відаў, найбольш трапляюцца медзяніцы яблыневая (Psylla mali) і грушавая (Psylla pyri), лістаблошкі капусная і маркоўная (Trioza apicalis) і інш. Жывуць калоніямі. Многія віды — шкоднікі раслін, галаўтваральнікі, пераносчыкі вірусных хвароб раслін.

Сістэматыка

Надсямейства ўключае ў сябе больш за 3000 відаў з 235 родаў. Для СССР паказвалася 500 відаў. У яго ўваходзяць наступныя сямействы[4][5]:

Самыя шматлікія сямействы: лістаблошкі (Psyllidae) і Triozidae, астатнія ўключаюць у сябе ўсяго па некалькі родаў. Liviidae і Spondyliaspididae часам ўключаюць у сямейства лістаблошак.

Зноскі

  1. Определитель насекомых Дальнего Востока СССР. Т. II. Равнокрылые и полужесткокрылые. / под общ. ред. П. А. Лера. — Л.: «Наука», 1988. — 972 с. — 1950 экз. — ISBN 5-7442-0921-2.
  2. Логинова M.M. Новые данные по фауне и биологии псиллид (Psylloidea, Homoptera) Кавказа / М. М. Логинова // Труды Всесоюзного Энтомологического общества, 1968. — Т. 52. — С. 275—328.
  3. Логинова, M.M. Подотряд Psylloidea — псиллиды, или листоблошки / М. М. Логинова // Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур, 1972. — Т. 1. — С. 139—146.
  4. Burckhardt, D.; Ouvrard, D. A revised classification of the jumping plant-lice (Hemiptera: Psylloidea)(англ.)  // Zootaxa : Часопіс. — Auckland, New Zealand: Magnolia Press, 2012. — Vol. 3509. — P. 1—34. — ISSN 1175-5326.
  5. BioLib Profil taxonu nadčeleď mery Psylloidea (чэшск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клаповыя