wd wp Пошук:

Лістаблошкі

Лістаблошкі, таксама Медзяніцы, Псіліды, Лістаскочкі[1] (Psyllidae) — сямейства дробных насякомых атраду раўнакрылых.

Апісанне

Ад 1 да 6 мм у даўжыню. Цела жоўтае, зеленаватае, чырв.-бурае. Ротавыя органы сысучыя. 2 пары крылаў. Заднія ногі скакальныя Кормяцца сокамі раслін. Сілкуюцца сокамі раслін, вялікую частку якіх не засвойваюць і вылучаюць разам з цукрамі. Экскрэменты лістаблошак утвараюць т.зв. «медзяную расу» (адсюль другая назва). Шкодзяць культурным раслінам.

Размнажэнне палавое, зрэдку партэнагенетычнае. Развіццё з няпоўным ператварэннем, у лічынак 5 узростаў.

Класіфікацыя

Acizziinae — Anomoneurinae — Arytaininae — Diaphorininae — Paurocephalinae — Psyllinae — Rhinocolinae — Spondyliaspidinae.

Зноскі

  1. Слоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Клаповыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта