wd wp Пошук:

Procyon cancrivorus

Procyon cancrivorus — драпежнае млекакормячае сямейства янотавыя. Эндэмік Лацінскай Амерыкі. Распаўсюджаны на поўдні Коста-Рыкі, у Панаме і паўночнай частцы Паўднёвай Амерыкі.

Апісанне

Даўжыня цела 40-60 см, хваста 25-40 см. Жыве ў лясах, ля вадаёмаў. Актыўны ўначы, добра плавае. Усяедны, асноўная ежа — рыба, земнаводныя, ракападобныя. 1 раз на год нараджае 1-7 дзіцянят.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Янотавыя