wd wp Пошук:

Polyporus

Polyporus — род грыбоў сямейства Паліпоравыя (Polyporaceae).

Біялагічнае апісанне

Пладовыя целы аднагадовыя, з падзелам на капялюшык і ножку. Паверхня капялюшыка гладкая або пакрытая лускавінкамі або апушэннем, афарбаваная звычайна ў розныя адценні карычневага, часам у старасці крыху фіялетавая. Мякаць белая, жорсткая, пры высыханні дравяністая. Спараносная паверхня (гіменафор) сітаватая, белая, часам з жаўтлявым адценнем. Поры круглявыя або вуглаватыя. Ножка часам слаба прыкметная, цэнтральная або эксцэнтрычная, гладкая або аксаміцістая, карычневая, нярэдка падоўжна зморшчана-разлінаваная.

Некаторыя віды

Род уключае каля 26 відаў[1]. Дакладная колькасць відаў невядома, не высветлена становішча некаторых відаў, нярэдка змяшчаюцца ў род Favolus Fr.

Зноскі

  1. Kirk P. M., Cannon P. F., Minter D. W., Stalpers J. A. et al. Ainsworth & Bisby’s Dictionary of the Fungi. — CAB International, 2008. — ISBN 978-0-85199-826-8.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 12.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Паліпоравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Роды грыбоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта