wd wp Пошук:

Phyllomedusa bicolor

Phyllomedusa bicolor — від земнаводных з сямейства квакшаў атрада бясхвостых. Яны сустракаюцца ў басейне Амазонкі, а таксама на некаторых прылеглых да яго тэрыторыях[1].

Апісанне

Самцы дасягаюць у даўжыню 91-103 мм, а самкі 111—119 мм ад носа да пятак. Спіна светла-зялёная, жывот белы альбо жоўта-белы або крэмавы. Ніжняя губа, грудзі і пярэднія канечнасці афарбаваныя ў рэдкія белыя плямы з цёмнымі краямі. Пальцы бледна-карычневыя, з вялікімі зялёнымі падушачкамі. Ёсць прыкметныя залозы ззаду кожнага вока на тымпане. Гэта дае жывёле магчымасць выразна бачыць у вадзе. Радужная абалонка цёмна-шэрага колеру.

Распаўсюджанне

Від насяляе ў трапічных лясах Амазоніі на поўначы Балівіі, у заходняй і паўночнай Бразіліі, усходняй Калумбіі, усходнім Перу і ў Гвіяне. Часам ён сустракаецца таксама ў пойменных лясных раёнах Серада, велізарнай трапічнай саваны Бразіліі[2].

Phyllomedusa bicolor

Ахова

База даных МСАП па відах, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў, уключае P. bicolor да катэгорыі «Віды пад найменшай пагрозай», з улікам іх шырокага распаўсюджання і вялікай колькасці.

Лекавае выкарыстанне

Скурная сакрэцыя жабы змяшчае такія рэчывы, як deltorphin, deltorphin I, deltorphin II і dermorphin.[3][4][5]

Зноскі

  1. Frost, Darrel R. Phyllomedusa bicolor (Boddaert, 1772). Amphibian Species of the World: an Online Reference. Version 6.0. American Museum of Natural History (2015). Праверана 25 жніўня 2015.
  2. Phyllomedusa bicolor: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.) (Праверана 25 жніўня 2015).
  3. Deltorphins: a family of naturally occurring peptides with high affinity and selectivity for delta opioid binding sites”. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America 86 (13): 5188–92. July 1989. doi:10.1073/pnas.86.13.5188. PMID 2544892. PMC: 297583. http://www.pnas.org/cgi/pmidlookup?view=long&pmid=2544892.
  4. “The dermorphin peptide family”. General Pharmacology: The Vascular System 27 (7): 1099–107. 1996. doi:10.1016/0306-3623(95)02149-3. PMID 8981054.
  5. “Opioid peptides from frog skin”. EXS 85: 57–71. 1998. doi:10.1007/978-3-0348-8837-0_4. PMID 9949868.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Квакшы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта