wd wp Пошук:

Phthorimaea operculella

Phthorimaea operculella — від молі сямейства Gelechiidae. Алігафаг, які пашкоджвае бульбу (клубні і вегетатыўную частку), баклажаны, тытунь, таматы, перац, паслён, дурнап’ян, беладонну, фізаліс і іншыя дэкаратыўныя паслёнавыя.

Phthorimaea operculella размнажаецца ў полі і сховішчах. Вусені выядаюць парэнхіму лісця, утвараючы міны на іх. Вусень можа ўгрызацца ў хвасток, і тады лісток гіне цалкам. Характэрная знешняя прыкмета пашкоджання клубняў бульбы вусенямі — навалы экскрыментаў на паверхні. Вусені развіваюцца ў сярэдзіне клубняў, пранізваючы іх хадамі, такія клубні нагадваюць губку. У асобных клубнях можа развівацца больш за 10 вусеняў. Клубні бульбы, моцна пашкоджаныя гэтым відам молі, становяцца непрыдатнымі для пасадкі і перапрацоўкі.

Распаўсюджваецца на ўсіх стадыях развіцця з клубнямі бульбы і пладамі паслёнавых культур.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выемчатакрылыя молі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных