wd wp Пошук:

Phlaeothripidae

Phlaeothripidae — сямейства буйных трыпсаў, адзінае ў складзе падатрада Tubulifera. Больш за 400 родаў і 3500 відаў. Харчуюцца грыбнымі спорамі і гіфамі. Idolothrips marginatus можа дасягаць 14 мм у даўжыню[1][2]. Сярод небяспечных шкоднікаў Haplothrips tritici[3][4].

Апісанне

Вусікі 8-членікавыя з рэдукцыя да 5 сегментаў. Ад іншых трыпсаў адрозніваюцца адсутнасцю мікрашчацінак (microtrichia) на пярэдніх крылах і трубчастым апошнім 10-м брушным сегментам. Вылучаюць 2 падсямействы: Idolothripinae (700 відаў і 80 родаў; харчуюцца спорамі грыбоў) і Phlaeothripinae (2800 відаў і 370 родаў;). У падсямействе Phlaeothripinae вылучаюць тры эвалюцыйныя лініі (Haplothrips, Liothrips і Phlaeothrips) (Mound and Marullo 1996). Лінія Haplothrips у апошні час вызначана ў якасці трыбы Haplothripini (Mound and Minaei 2007, Minaei and Mound 2008), члены якой фітафагі, але некаторыя віды Haplothrips драпежнікі, харчуюцца дробнымі членістаногімі. Адзін незвычайны від драпежнічае, ядучы яйкі грамадскіх восс (Cavalleri et al. 2013). Члены лініі «Phlaeothrips lineage» мікафагі, якія харчуюцца гіфамі грыбоў (Mound et al. 2013a). Віды лініі «Liothrips lineage» фітафагі, харчуюцца на лісці кустоў і дрэў, і многія з іх выклікаюць утварэнне галаў на лісці (Ananthakrishnan and Raman 1989)[5].

Роды

45 % родаў манатыпічныя (утрымліваюць па аднаму віду). Найбуйнейшыя роды: Hoplandrothrips (105 відаў); Holothrips (125); Hoplothrips (130); Elaphrothrips (140); Haplothrips (250); Liothrips (280). Першыя 4 з іх грыбаедныя, а апошнія 6 — фітафагі.

Зноскі

  1. OzThrips: Phlaeothripidae
  2. Mound L. A. 1974.
  3. Жичкина Л.
  4. Шуровенков Ю. Б. Пшеничный трипс в Зауралье и меры борьбы с ним. М.: Колос, 1971. 89 с.
  5. Kambiz Minaei. 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пузыраногія
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта