Paxillosida — атрад марскіх зорак, сястрынская група па адносінах да Asterina[2].
Насельнікі глейкіх і пяшчаных грунтоў[3]. Дарослыя асобіны пазбаўленыя анусу, прамяні нясуць краявыя пласцінкі і паксілы[2][3]. Амбулакральныя ножкі без прысосак[2], педыцелярыі сядзячыя. У ходзе развіцця біпінарыя развіваецца ў маладую асобіну, абыходзячы стадыю брахіялярыі[2].