wd wp Пошук:

Paroligolophus agrestis

Paroligolophus agrestis — від павукападобных з сямейства Phalangodidae атраду сенакосцаў.

Апісанне

Цела дарослых самак мае даўжыню каля 6 мм, дарослыя самцы менш, прыкладна 4 мм. Як і амаль ва ўсіх сенакосцаў, другая нага самая доўгая і складае каля 14-20 мм, калі яна цалкам выцягнутая. Паміж членікамі педыпальпаў(руск.) бел. patella і tibia маюцца выразныя куты, а не скругленні. Верхняя паверхня цела звычайна карычневая з шэрымі і чырвонымі адценнямі, з лініяй бялёсых метак па цэнтры. Схільнасць да чырвонага колеру разглядаецца як карысная ідэнтыфікацыйная прыкмета. Ззаду могуць быць больш цёмныя меткі з больш светлымі лініямі па ўсім целе. Вобласць паміж вачыма прыкметна светлага колеру. На ніжнім баку палавая пласцінка вышчэрбленая, асабліва ў самак, што з’яўляецца адметнай рысай гэтага віду.

Арэал

Сустракаецца ў Еўропе, уключаючы Злучанае Каралеўства, і быў завезены ў Паўночную Амерыку на паўночны захад Ціхага акіяну(укр.) бел. і ў Новую Шатландыю.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Сенакосцы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1855 годзе