wd wp Пошук:

Panzerkampfwagen IV

«Panzerkampfwagen IV»PzKpfw IV», таксама «Pz. IV»; у СССР быў вядомы таксама як «T‑IV») — сярэдні танк бранятанкавых войскаў вермахта перыяду Другой сусветнай вайны. Існуе версія, што Pz IV першапачаткова класіфікаваўся нямецкім бокам, як цяжкі танк, аднак яна  дакументальна не пацверджана.

Самы масавы танк Вермахта: выпушчана 8 686 машын; серыйна выпускаўся з 1937 па 1945 год у некалькіх мадыфікацыях.

Эксплуатацыя і баявое прымяненне

Раннія гады

Першыя тры Pz.Kpfw.IV Ausf.A паступілі ў войскі да студзеня 1938 года, а да красавіка колькасць танкаў гэтага тыпу ў арміі ўзрасла да 30. Ужо ў красавіку таго ж года Pz.Kpfw.IV выкарыстоўваліся падчас аншлюсу Аўстрыі, а ў кастрычніку — пры акупацыі Судзецкой вобласці Чэхаславакіі[1]. Але хоць іх колькасць у дзеючых частках, як і тэмпы вытворчасці, якія пастаянна ўзрасталі, да пачатку Другой сусветнай вайны Pz.Kpfw.IV складалі менш за 10 % ад танкавага парку вермахта. Колькасць танкаў Pz.Kpfw.IV (75-мм короткоствольная гармата Kwk 37, два кулямёта 7,92 мм) на 1 чэрвеня 1941 года ў войсках — 439[2].

Другая сусветная вайна

Трафей Чырвонай Арміі, сакавік 1945

Экспарт

Танк Pz.Kpfw. IV экспартаваўся ў розныя краіны. У 1942—1944 гадах Германія экспартавала 490 машын.

Пасляваеннае прымяненне

Таксама танк ужываўся ў многіх бітвах пасля Другой сусветнай вайны: ён актыўна выкарыстоўваўся Арміяй абароны Ізраіля, Узброенымі Сіламі Сірыі і войскамі іншых блізкаўсходніх краін у час войнаў 1950—1970 гадоў, а менавіта: Вайны за незалежнасць Ізраіля 1948—1949 гадоў, Суэцкага канфлікту 1956 года, Шасцідзённай Вайны 1967 года і іншых канфліктаў. Таксама выкарыстоўваўся войскамі Ірака і Ірана ў Ірана-Іракскай вайны 1980—1988 гадоў.

Доўгі час стаяў на ўзбраенні армій Еўропы — Венгрыі, Балгарыі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Іспаніі і інш.

Ацэнка машыны

Pz.IV задумваўся і ствараўся, як дадатак да Pz.III — штурмавы танк (танк артылерыйскай падтрымкі)[3], прызначаны для барацьбы з агнявымі кропкамі суперніка, але не з яго танкамі. Pz.III разглядаўся як асноўны і найбольш эфектыўны процітанкавы сродак. Рэзка ўзраслі баявыя характарыстыкі Pz.IV пасля ўстаноўкі даўгаствольнай гарматы, ён стаў універсальным танкам, здольным выконваць шырокі спектр задач. Pz.IV апынуўся надзейнай і лёгкакіруемай машынай. Аднак праходнасць апошніх пераўцяжараных мадыфікацый, была нездавальняючай[4].

Захаваўшыяся асобнікі

Дзякуючы масаваму выпуску PzKpfw IV позніх мадыфікацый шырока прадстаўлены ў экспазіцыях розных музеяў свету.

Зноскі

  1. Барятинский, 1999, p. 19
  2. Шутенко М. С. Нереализованное превосходство
  3. Шмелев, 1996, с. 52
  4. Шмелев, 1996, с. 54

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Танкі Германіі
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Танкі Германіі перыяду Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Сярэднія танкі