wd wp Пошук:

Panolis flammea

Panolis flammea — від матылькоў з сямейства совак (Noctuidae). Шкоднік хвоі звычайнай, які паражае ігліцу. Распаўсюджаная амаль на ўсім арэале хвоі звычайнай ў Еўропе і Азіі.

Апісанне

Размах крылаў 30-35 мм. Асноўная афарбоўка грудзей і крылаў вар’іруецца ад бурай да шэра-карычневай. Від з’яўляецца вельмі зменлівым па афарбоўцы: ад аранжавай да чырвонай, шэрай і бялявай. Пярэднія крылы нясуць на сабе светлыя круглявыя, часам выгнутыя дробныя плямы і больш цёмны малюнак, які складаецца з цёмных папярочных і зігзагападобных тонкіх палосак.

Пупышкападобная пляма авальнай формы афарбавана ў белы колер. Заднія крылы шэра-чорнай афарбоўкі з дробнай цёмнай дыскальнай плямай у выглядзе рыскі. Падкраёвае поле вохрыстага колеру, к цэнтру ад краёвай лініі чырвона-карычневай афарбоўкі, часта з аранжавым адценнем. Мыхры крылаў плямістыя. На пярэднім краі грудзей праходзіць светлая палоска і некалькі светлых плям. Брушка шэра-жоўтага колеру, у самца з рабрыстым пашырэннем на канцы, у самкі — варонкападобна-тупа-завостранае.

Вусікі шчацінкападобныя, складаюцца з членікаў, пілападобных на знешнім баку. Вусікі самак простыя.

Арэал

Еўропа, Блізкі Усход, Еўрапейская частка Расіі (у лясной і лесастэпавай зоне еўрапейскай часткі Расіі), Урал, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, ад Балтыкі да Ціхага акіяну, праз Урал, Алтай, Саяны, а таксама засяляе горы Сярэдняй Азіі, паўночную Манголію, Кітай, Карэю і Японію. На поўначы арэал абмежаваны кліматычнымі ўмовамі, таму від не заходзіць вышэй 63° паўночнай шыраты, на поўдні мяжа арэала праходзіць па поўдні Еўропы да паўночна-заходняй Украіны.

Месцапражыванне

Насяляе хваёвыя і змешаныя лясы.

Біялогія

Лёт матылькоў у залежнасці ад пагодных умоў і геаграфічнага ўчастка арэала пачынаецца ў канцы сакавіка, у больш халодных рэгіёнах ён можа працягвацца да пачатку чэрвеня. Пік лёту прыпадае на канец красавіка — пачатак мая. Матылі лётаюць у прыцемках пасля заходу сонца, пераважна над вяршынямі дрэў на працягу 30-45 хвілін.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Соўкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта