wd wp Пошук:

Palova Arena

Palova Arena («Палова-Арэна») — спартыўны комплекс у Мінску, размешчаны каля Палаца спорту, па адрасе праспект Пераможцаў, 4.

Мабільная арэна ў сваім цяперашнім выглядзе з’явілася ў 2008 годзе. Улетку доўгі час на пляцоўцы размяшчаўся картынг. Узімку — коўзанка для коўзання на каньках[1].

Баскетбольная пляцоўка для баскетбола 3х3 уведзена ў эксплуатацыю ў 2015 годзе, тады ж яна атрымала сваю назву[1]. У жніўні 2015 года на пляцоўцы праходзіў першы маладзёжны чэмпіянат Еўропы па баскетболе 3х3 (U18)[en][2].

На арэне пад купалам пастаўлены шэсць спецыяльных італьянскіх стоек, трыбуны для гледачоў, поліпрапіленавае пакрыццё, на якім гуляюць на ўсіх буйных міжнародных турнірах па баскетболе 3х3[2].

У 2019 годзе рамках II Еўрапейскіх гульняў на пляцоўцы прайшлі спаборніцтвы па баскетболе 3х3[2].

Зноскі

  1. 1 2 Палова-Арена. 23.08.2018 Архівавана 21 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 3 Спортивный комплекс «Палова арена»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2008 годзе
Катэгорыя·Праспект Пераможцаў (Мінск)
Катэгорыя·2008 год у Мінску
Катэгорыя·Спартыўныя збудаванні Мінска