wd wp Пошук:

Pachnoda marginata

Pachnoda marginata — від жукоў з падсямейства бронзавак, з вялікай колькасцю падвідаў, які жыве ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Даўжыня цела 20-25 мм. Насяляюць перш за ўсе на дрэвах і кустах, сілкуюцца пладамі, пялёсткамі і сокам раслін. Працягласць жыцця самак — 7 месяцаў, у самцоў — 5 месяцаў. Самка адкладае да 178 яек у зямлю[1] . Праз 3-4 тыдні вылупляюцца лічынкі белага колеру, вялікія, С-падобныя, без кіпцікаў на нагах, здольныя перасоўвацца на спіне. Развіваюцца ў гніючых раслінных рэштках: гнілой драўніне, кампосце, лясной падсцілцы, глебе.

Жукаў часта ўтрымліваюць у тэрарыуме. Кормяць нарэзанымі бананамі.

Падвіды

Зноскі

  1. H. Guyot: L’élevage des Cétoines du gerne Pachnoda.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1773 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі