wd wp Пошук:

Płomjo

Płomjo (в.-луж. Полымя) — адзіны лужыцкі дзіцячы часопіс, які выдаецца ў Германіі. Выходзіць на верхнялужыцкай мове. Аналагічная версія на ніжнялужыцкай мове называецца «Płomje». Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Гісторыя

Папярэднікам выдання быў дзіцячы рэлігійны часопіс «Raj» (Рай), які выходзіў у перыяд з 1906 па 1914 г. і 1923 па 1930 года.

Першы нумар сучаснага часопіса выйшаў у 1952 годзе. Выдаваўся перыядычнасцю 2 разы на месяц. З 1955 г. выходзіў адзін раз на месяц. У гэты час друкаваўся ў Дрэздэне ў выдавецтве «die Zeitschrift FDJ-Bezirksleitung Dresden». З 1952 года друкуецца ў выдавецтве «FDJ-Zentralrat». Часопіс выходзіў на 24 старонках, з якіх 8 былі надрукаваныя шматколерным афсетным спосабам. Выданне выкарыстоўвалася для вывучэння лужыцкіх моў у лужыцкамоўных навучальных установах. У 1960 годзе абедзве версіі часопіса на ніжнялужыцкай і верхнялужыцкай мовах налічвалі ў агульнай суме 6 тысяч асобнікаў і выкарыстоўваліся для школьнай адукацыі ў 49 сярэдніх навучальных установах. З 1972 года часопіса выкарыстоўваецца падчас навучання ў пачатковых класах.

У 1972 годзе калектыў часопіса быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.

Змест часопіса шматпрофільны і тычыцца розных тэм, звязаных з лужыцкай гісторыяй, культурай, этнаграфіяй. На старонках публікуюцца артыкулы аб спорце, навуцы, апавяданні і іншы літаратурны матэрыял.

У наш час часопіс таксама прызначаны для навучання дзяцей лужыцкім мовам у дашкольных установах і дзейнічае ў рамках культурна-моўнай праграмы «Witaj». Выданне выпускае лужыцкае выдавецтва «Domowina-Verlag GmbH Bautzen». З 2004 года выданне выходзіць адзін раз у месяц агульным накладам 2450 асобнікаў (на верхнялужыцкай мове — 1600 асобнікаў і на ніжнялужыцкай — 850 асобнікаў). Ніжнялужыцкая версія выдання выходзіць на 32 старонках. Верхнялужыцкі варыянт выходзіць на 40 старонках у фармаце А5. Галоўны рэдактар — Пётр Шолта.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Часопісы на ніжнялужыцкай мове
Катэгорыя·Часопісы на верхнялужыцкай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Часопісы Германіі
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта