wd wp Пошук:

Onychocola canadensis

Onychocola canadensis ― адзін з відаў цвільных грыбоў, міцэліальны недэрматаоцымет. Належыць да сямейства Arachnomycetaceae.

Марфалогія

Адзін з узбуджальнікаў цвільных мікозаў. Не з’яўляецца самастойным патагенам. Магчымая клінічная форма: дыстальны. Па сістэме Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, адносіцца да IV групы ўмоўна-cnhfybwпатагенных арганізмаў. Паразітуе на кератынізаванных тканінах чалавека і жывёл (валасяным покрыве, пазногцях, скуры, рогах, капытах і г.д.) і выклікае захворванне скуры. Сустракаецца ў асноўным у раёнах з умераным кліматам (у Канадзе, Новай Зеландыі, Францыі). Апісаны ў 1990 годзе канадскім біёлагам Лінне Сіглер[1][2][3].

Даследванні

Звычайна мае жаўтлява-белы або бледна-шэры колер, расце павольна. У паветраным міцэліі утвараеца артраспора, і форма клетак ператвараецца з цыліндрычнай ў эліпсоідную. Артраспоры звычайна аднаклетачныя або двухклетачныя, у памеры 4-17 мм у даўжыню, ўтвараюць доўгія ланцугі[4]. Даследаванні дазваляюць выказаць здагадку яго ўзнікненне з глебы, так як інфікаваныя пацыенты ў асноўным людзі, якія працуюць на зямлі ці жівуць там. Onychocola canadensis дыягнаставана на падставе знаходжанне сумяшчальных нітак на прамой мікраскапіі пазногця і паслядоўнай культуры ад паўторных узораў. Вынікі: у 10 пацыентаў было ўстаноўлена, што хвароба выяўлена дыстальным бакавым падногцевым оніхамікозам (6 хворых), белым павярхоўным оніхамікозам (1 пацыент), а таксама нязначнай прымешкай ў пазногцях трох хворых. У рэдкіх выпадках Onychocola canadensis выклікае павярхоўны дэрматомікоз на далонях і падэшвах. Onychocola canadensis часцей выяўляецца ў пажылых жанчын. Традыцыйнае лячэнне: 20 % рэзарцінавую мазь на аснове ланаліну бязводнага накладвалі на хворую ногцявую пласцінку на 72 гадзіны[5][6].

Зноскі

  1. Linne Sigler, MSc(нявызн.) (недаступная спасылка). Faculty of Medicine Dentistry University of Alberta. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2016.
  2. L. Sigler & H. Congly. Toenail infection caused by Onychocola canadensis gen. et sp. nov. // Journal of Medical and Veterinary Mycology. — 1990. — № 28(5). — С. 405―417.
  3. Sigler L., Abbott S. P., Woodgyer A .J. New records of nail and skin infection due to Onychocola canadensis and description of its teleomorph Arachnomyces nodosetosus sp. nov. // J Med Vet Mycol. — 1994. — № 32(4). — С. 275―278.
  4. Евланов Н. П. Краткий микологический словарь (для врачей и биологов). — СПб.: МКГ, 2009. — С. 77―79. — 190 с.
  5. Kane J., Summerbell R., Sigler L., Krajden S. Laboratory Handbook of Dermatophytes // Star Publishing Co. — Belmont: 1999.
  6. K. Gupta. Onychomycosis associated with Onychocola canadensis: Ten case reports and a review of the literature(нявызн.). Journal of the American Axddemy of Dermatology.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анігенальныя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды