wd wp Пошук:

OnePlus One

OnePlus One — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, пазіцыянаваны як «забойца флагманаў».[1][2] Гэта першы прадукт кампаніі.[3] Смартфон быў прадстаўлены 23 красавіка 2014 года.[4]

Кампанія выпусціла для ўсіх рэгіёнаў свету тэхнічна аднолькавую мадэль.[5][6]

Аперацыйная сістэма

У Кітаі OnePlus One выпускаўся з Oppo ColorOS на базе Android 4.3 «Jelly Bean». Ва ўсіх астатніх краінах на смартфоне была ўсталявана CyanogenMod 11S на базе Android 4.4.4 «KitKat».[7]

Першае абнаўленне для прылад з CyanogenMod да версіі CyanogenMod 12S (на базе Android 5.0.2) было выпушчана амаль праз год, 14 красавіка 2015 года. Абнаўленне ўсталёўвалася толькі праз самастойную загрузку файлаў.[8]

OnePlus One сумяшчальны і з іншымі аперацыйнымі сістэмамі, напрыклад, LineageOS і Paranoid Android. З LineageOS смартфон падтрымлівае Android 9.0 і Android 10.[9]

Продажы

OnePlus One можна было купіць толькі па спецыяльнаму запрашэнню праз сайт кампаніі OnePlus.[10] Кошт за версію 16 ГБ складаў 299$, версія 64 ГБ каштавала 349$.[11] 20 красавіка 2015 года кампанія адмяніла запрашэннi і адкрыла доступ усім.[12]

У Кітаі абмежаванняў на продаж у выглядзе запрашэнняў не было.[13]

У 2015 годзе з-за падзення курсу еўра да долара, кампанія OnePlus канвертавала доларавыя цэны 1:1.[14] Таму з 25 сакавіка 2015 года цана паднялася да 299 еўра (версія 16 ГБ) і 349 еўра (64 ГБ).[15]

У ліпені 2015 года кампанія паведаміла пра тое, што было прададзена 1,5 мільёна прылад у 35 краінах свету.[16]

Аксэсуары

Першапачаткова кампанія планавала выпусціць некалькі відаў зменных чахлоў з натуральных матэрыялаў.[17] Але з-за вытворчых дэфектаў фірмовыя чахлы так і не паступілі ў масавы продаж. Доўгі час на сайце кампаніі можна было замовіць толькі бамбукавую мадэль чахла.[18][19]

Зноскі

  1. The flagship killer (нявызн.). Business Today. Праверана 02 верасня 2020.
  2. OnePlus One review: A true flagship killer that’s second to none (нявызн.). 9to5google. Праверана 02 верасня 2020.
  3. OnePlus One review: When opportunity strikes (нявызн.). GSMArena. Праверана 02 верасня 2020.
  4. OnePlus One Smartphone Launched in Beijing. Worth the Hype? Definitely (нявызн.) (недаступная спасылка). Mobile Geeks. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 02 верасня 2020.
  5. Обзор смартфона OnePlus One (нявызн.). iXBT. Праверана 02 верасня 2020.
  6. Full phone specifications OnePlus One (нявызн.). GSMArena. Праверана 02 верасня 2020.
  7. Обзор смартфона OnePlus One (нявызн.). Mobile Review. Праверана 02 верасня 2020.
  8. Guide OTA Manual Install - Easy (нявызн.). forums OnePlus. Праверана 02 верасня 2020.
  9. OnePlus One bacon (нявызн.). Official site Lineage OS. Праверана 02 верасня 2020.
  10. OnePlus One finally available without an invite (нявызн.). cNET. Праверана 02 верасня 2020.
  11. 5 Reasons To Buy The OnePlus One Over Every Other Smartphone (нявызн.). Forbes. Праверана 02 верасня 2020.
  12. OnePlus One review: Great value phone even with a price hike (нявызн.). TECH Advisor. Праверана 02 верасня 2020.
  13. OnePlus One — китайский зверь (нявызн.). Хабр. Праверана 02 верасня 2020.
  14. OnePlus One will get a price increase in Europe on March 25th due to exchange rates (нявызн.). Android Authority. Праверана 02 верасня 2020.
  15. Oneplus One Price 299 Euro(374 usd) (нявызн.). forums OnePlus. Праверана 02 верасня 2020.
  16. Быстрый старт OnePlus (нявызн.). ЯВитрина. Праверана 02 верасня 2020.
  17. Meet the One, OnePlus’ $299 Nexus killer (нявызн.). engadget. Праверана 02 верасня 2020.
  18. OnePlus One bamboo styleswap cover (нявызн.). Official site OnePlus. Праверана 02 верасня 2020.
  19. OnePlus One Bamboo Styleswap Cover Review (нявызн.). xda developers. Праверана 02 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прылады на базе Android
Катэгорыя·Смартфоны
Катэгорыя·Сотавыя тэлефоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы