wd wp Пошук:

OnePlus 2

OnePlus 2 — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, прадстаўлены 29 ліпеня 2015 года. Гэта другі смартфон серыі. OnePlus 2 ад свайго папярэдніка адрозніваўся дызайнам і тэхнічнымі характарыстыкамі.[1]

У мадэлі быў упершыню для кампаніі OnePlus выкарыстаны сканер адпячаткаў пальцаў, убудаваны ў кнопку “дадому”.[2][3] Гэтак жа OnePlus 2 стаў першым смартфонам ў свеце з портам USB Type-C.[4]

Аперацыйная сістэма

OnePlus 2 выпускаўся з фірмовай прашыўкай OxygenOS 2.0, якая грунтавалася на Android 5.1 «Lollipop».[5]

Абнаўленне OxygenOS 3 на базе Android 6.0.1 было выпушчана ў маі 2016 года.[6]

OnePlus 2 не атрымаў афіцыйнага абнаўлення на базе Android 7 «Nougat».[7] Неафіцыйна OnePlus 2 магчыма абнавіць да Android 8.0 «Oreo» ў прашыўцы LineageOS 15.[8]

У OnePlus 2 ўпершыню з’явіўся спецыяльны паўзунок «Alert Slider», размешчаны побач з кнопкай рэгулявання гучнасці. Паўзунок дазваляе пераключыць смартфон у тры загадзя выбраных карыстальнікам рэжыма, па змаўчанні гэта «Без гуку», «Вібрацыя» і «Званок».[9]

Продажы

Версія White Basic з 16 Гб убудаванай памяці каштавала 329 $, а версія Sandstone Black Premium з 64 Гб 389 $.[10] Фірмовыя заднія панэлі з кеўлару або бамбука каштавалі 27 $.[11]

OnePlus 2 паступіў у продаж у Еўропе, ЗША і Індыі ў сярэдзіне жніўня.[12] Продажы ажыццяўляліся па запрашэнні, як і ў выпадку з OnePlus One.

У першыя 72 гадзіны пасля старту продажаў быў забраніраван 1 мільён OnePlus 2.[13] Праз тыдзень было зроблена за 2 мільёны перадзаказаў.[14] У верасні 2015 года агульная лічба перадзаказаў складала 5 мільёнаў.[15]

12 кастрычніка 2015 года OnePlus прадавала OnePlus 2 з 12:00 да 13:00 HKT/CEST/PDT на сваім сайце без запрашэнняў.[16]

Цікавы факт

Кампанія OnePlus дамовілася з Netflix аб рэкламе мадэляў OnePlus 2 і OnePlus X. Таму ў чацвёртым сезоне серыяла «Картачны дом» першая лэдзі выкарыстоўвае смартфон OnePlus 2.[17][18]

Зноскі

  1. Обзор «убийцы флагманов» OnePlus Two(нявызн.). Mobile-Review. Праверана 10 верасня 2020.
  2. Смартфон OnePlus 2 оснастят сканером отпечатков пальцев(нявызн.). iXBT. Праверана 10 верасня 2020.
  3. OnePlus 2: Fingerprint Sensor(нявызн.). forums OnePlus. Праверана 10 верасня 2020.
  4. The sequel to the hottest Android phone of 2014 is already ahead of the competition with one key hardware feature(нявызн.). Business Insider. Праверана 10 верасня 2020.
  5. 8 крутых фишек новой прошивки Oxygen OS 2.0 для OnePlus 2(нявызн.). MobilTelefon. Праверана 10 верасня 2020.
  6. OnePlus Releases Community Build of OxygenOS 3.0 (MM) for the OnePlus 2(нявызн.). xda developers. Праверана 10 верасня 2020.
  7. OnePlus finally confirms no Nougat update for the OnePlus 2(нявызн.) (недаступная спасылка). Android Authority. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 10 верасня 2020.
  8. LOS 15 Download OnePlus 2 Lineage OS 15 8.0 Oreo(нявызн.). Lineage OS Downloads. Праверана 10 верасня 2020.
  9. How to customize the alert slider on a OnePlus phone(нявызн.). Android Central. Праверана 10 верасня 2020.
  10. OnePlus 2 goes official with Snapdragon 810 and $329 price tag(нявызн.). GSMArena. Праверана 10 верасня 2020.
  11. OnePlus 2 StyleSwap cover hands-on comparison, availability and more(нявызн.). Android Authority. Праверана 10 верасня 2020.
  12. OnePlus 2 now officially on sale in Europe/US, India sales starting at 4PM IST(нявызн.). Android Authority. Праверана 10 верасня 2020.
  13. OnePlus 2 reservations surpass 1 Million in 72 hours(нявызн.). The Indian Express. Праверана 10 верасня 2020.
  14. OnePlus 2 Reservations Passes Two Million(нявызн.). Geeky Gadgets. Праверана 10 верасня 2020.
  15. 5 миллионов предзаказов OnePlus 2(нявызн.). ЯВитрина. Праверана 10 верасня 2020.
  16. Oneplus 2 Open Sales (12:00-1:00 pm IST on October 12)(нявызн.). forums Oneplus. Праверана 10 верасня 2020.
  17. OnePlus заплатила $300 000 за продактплейсмент в сериале Карточный домик(нявызн.). Hi-Tech UA. Праверана 10 верасня 2020.
  18. OnePlus pays big bucks for House of Cards appearance(нявызн.). technobuffalo. Праверана 10 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сотавыя тэлефоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прылады на базе Android
Катэгорыя·Смартфоны