wd wp Пошук:

NuSTAR

Nuclear Spectroscopic Telescope Array (NuSTAR) — касмічная абсерваторыя НАСА ў праграме малых касмічных спадарожнікаў (SMEX). Гэта першы касмічны тэлескоп жорсткага рэнтгенаўскага дыяпазону (7-80 кэВ), які працуе на прынцыпе слізгальнага адлюстравання — адлюстравання рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў пад вельмі малымі вугламі да паверхні люстэркаў. Праца ў гэтым участку электрамагнітнага спектру раней вялася толькі з выкарыстаннем прынцыпу кадуючай апертуры, што істотным чынам абмяжоўвала іх адчувальнасць. У прыборах, якія працуюць па прынцыпе кадуючай апертуры, сігнал крыніцы неабходна вылучаць на фоне вялікага інструментальнага фону, збіраемага з амаль усяго дэтэктара. У выпадку люстраной сістэмы фатоны крыніцы праецыююцца у малую частку дэтэктара, і, такім чынам, уплыў інструментальнага фону на вымярэнні можа быць на парадкі меншым.

13 чэрвеня 2012 з борта самалёта L-1011 ‘Stargazer’ стартавала РН Пегас XL і вывела тэлескоп на зададзеную арбіту. Чаканы час працы спадарожніка на арбіце — 2 гады.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·НАСА
Катэгорыя·Праграма «Эксплорэр»
Катэгорыя·2012 год у касманаўтыцы
Катэгорыя·Рэнтгенаўскія тэлескопы