wd wp Пошук:

North American Rockwell

«Норт-Аме́рыкан-Ро́квел» (NAR, англ.: North American Rockwell), колішняя авіякасмічная кампанія ў ЗША, утвораная зліццём кампаній «Норт-Амерыкан» і «Роквел» (сакавік 1967). Кампанія была цалкам купленая ў 1996 кампаніяй «Боінг».

Кампанія суправаджала ранейшую прадукцыю, а ў 1970-я—1980-я гады дасягнула камерцыйнага поспеху на вялікіх ваенных праграмах бамбардзіроўшчыка B-1[1] і касмічнага чаўнака (у адмыслова створаным Аддзяленні касмічных транспартных сістэм (STSD, англ.: Space Transportation Systems Division) былі выпушчаны 4 арбітальныя апараты). У канцы 1980-х—пач. 1990-х кампанія ўдзельнічала ў радзе міжнародных авіякасмічных праектаў. Разрадка 1990-х гадоў і памяншэнне ваенных заказаў прывялі да пагаршэння фінансавай сітуацыі кампаніі, і ў 1996 яна была купленая «Боінгам».

Вядомыя і шырокаўжываныя прадукты: бамбардзіроўшчык B-1 «Лансер», КА «Спейс-Шатл».

Зноскі

  1. Пік развіцця быў дасягнуты ў 1986, калі праграма B-1 давала 2/3 агульнага прыбытку кампаніі, і на ёй працавалі 40 тыс.ч.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Авіябудаўнічыя кампаніі ЗША
Катэгорыя·Колішнія кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы ўзбраенняў
Катэгорыя·Boeing
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Ракетна-касмічныя кампаніі ЗША