wd wp Пошук:

Nightwish

Nightwish — фінскі метал-гурт, які выконвае песні пераважна на англійскай мове. Была ўтворана ў 1996 годзе ў горадзе Кітээ. Ранняя творчасць Nightwish адрознівалася спалучэннем жаночага опернага вакалу былой вакалісткі Тар’і Турунен, клавішна-сімфанічнай аранжыроўкі і цяжкай гітарнай асновы паўэр-метала. Гэты стыль часцей за ўсё вызначаюць як паўэр-метал і сімфонік-метал. Голас цяперашняй вакалісткі Анет Ользан істотна адрозніваецца ад ранейшага голаса гурта.

Нягледзячы на тое, што ў сваёй роднай краіне яны дамагліся поспеху пасля першага жа сінгла, сусветнае прызнанне прыйшло да іх толькі пасля альбомаў «Oceanborn» (1998) і «Wishmaster» (2000), з кліпамі, якія мелі поспех на вядомых тэлеканалах.

У 2007 годзе гурт выпусціў новы альбом Dark Passion Play, у запісе якога прымала ўдзел новая вакалістка Анет Ользан. Яна прыйшла на змену былой салістцы Тар’е Турунен, звольненай з групы ў 2005 годзе.

Спасылкі

Афіцыйныя

Неафіцыйныя

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гурты сімфанічнага метала
Катэгорыя·Выканаўцы Roadrunner Records
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Метал-гурты Фінляндыі
Катэгорыя·Жаночы вакал у рок-музыцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паўэр-метал