wd wp Пошук:

NewJeans

NewJeans (кар.: 뉴진스, рам.: Nyujinseu) — паўднёвакарэйскі дзявочы K-pop гурт, сфармаваны лэйблам ADOR, адной з дачынных кампаній HYBE Corporation. Гурт складаецца з пяці ўдзельніц: Мінджы, Ханні, Даніэль, Хэрын і Хеін. Гурт выпусціў свой пераддэбютны сінгл «Attention» 22 ліпеня 2022 года, а 1 жніўня дэбютаваў з міні-альбомам пад назвай New Jeans.[1]

Назва

Назва гурта, NewJeans (літ. пераклад: новыя джынсы), мае двайны сэнс[2]. Яна намякае на нязменную моду на джынсы і тым самым адлюстроўвае намер групы стварыць для сябе такі ж вечны вобраз[3]. З другога боку, назва таксама з’яўляецца гульнёй англійскіх слоў (New Jeans гучыць як new genes, з англ.: новыя гены), што адсылае да так званага новага пакалення поп-музыкі, якое пачынаецца з дзейнасці гурта[4][5].

Зноскі

  1. Герман, Тамар. NewJeans, new K-pop group, have YouTube, TikTok abuzz – here’s everything you need to know about them (нявызн.). South China Morning Post (28 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2022.
  2. Who are the NewJeans members? New girl group is introduced by HYBE under their label ADOR (нявызн.). BOL News (22 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022.
  3. Чын, Кармэн. NewJeans – ‘New Jeans’ review: HYBE’s latest girl group go against the grain in an uneven debut(нявызн.) . NME (4 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2022.
  4. Дон, Сон Хва. ‘Attention’: Hybe’s girl group NewJeans arrives on K-pop scene (нявызн.). The Korea Times (22 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2022.
  5. Шын, Мін Хі. ADOR K-pop girl group by Min Hee-jin to be called NewJeans (нявызн.). Korea JoongAng Daily (22 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·K-pop гурты