wd wp Пошук:

Mitsubishi Motors

Mitsubishi Motors Corporation(三菱自動車工業株式会社)  — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія, уваходзіць у гурт Mitsubishi. Штаб-кватэра — у Токіа.

Гісторыя

Заснаваная ў 1970 як аўтамабілебудаўнічае падпадзяленне гурта Mitsubishi шляхам пераўтварэння аўтамабільнага аддзялення Mitsubishi Heavy Industries. Першы аўтамабіль пад маркай «Міцубісі» (Model-A) быў выпушчаны ў 1917 . У 1918 быў створаны першы грузавік (эксперыментальны T1).

У 1931 годзе Mitsubishi стварыла першы ў Японіі аўтамабільны дызельны рухавік. У 1932 годзе кампанія выпусціла першы ў сваёй гісторыі аўтобус.

Уласнікі і кіраўніцтва

Асноўныя ўладальнікі кампаніі: Mitsubishi Heavy Industries, Ltd. (15,17 %), Mitsubishi Corporation (13,99 %), The Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ, Ltd. (5,43 %) і інш.[1]

Старшыня рады дырэктараў кампаніі — Такасі Нісіака (Takashi Nishioka). Прэзідэнт — Асаму Масука (Osamu Masuko).

Дзейнасць

Сукупная колькасць персанала — 34,9 тыс. чалавек.

У 2006 кампанія прадала 1,31 млн машын (у 2005 — 1,3 млн).

Выручка кампаніі за 2005 фінансавы год, які скончыўся ў сакавіку 2006 , склала $18,25 млрд, чыстая страта — $793 млн.

Mitsubishi Lancer

У Беларусі

Станам на канец 2019 года ў Беларусі зарэгістравана 42 438 аўтамабіляў Mitsubishi[2].

Зноскі

  1. Аляксандр Губскі. «Расійскі завод нам неабходны», — Асаму Масука, прэзідэнт Mitsubishi Motors Corporation // Ведамасці, № 60 (2082), 3 красавіка 2008
  2. Автостатистика ГАИ: сколько у белорусов Geely, а сколько — Ferrari(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (31 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020. Праверана 29 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі Японіі
Катэгорыя·Mitsubishi
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі