wd wp Пошук:

Maps.me

MAPS.ME (ранейшая назва — MapsWithMe, Карты са мной) — набор бясплатных прыкладанняў для мабільных прылад на аснове свабоднай геаграфічнай карты OpenStreetMap. З 2014 па 2020 г. MAPS.ME належыў VK і развіваўся ў межах яе міжнароднага праекта My.com. У 2020 годзе Maps.me быў прададзены Daegu Limited.

Функцыянальнасць

Прыкладанні MAPS.ME даступныя на платформах iOS, Android (уключаючы зборкі для планшэтаў Amazon Kindle Fire) і Blackberry. Перад пачаткам працы прыкладанне загружае карты горада ці краіны з усімі аб’ектамі ў памяць прылады і застаецца цалкам функцыянальным без падключэння да інтэрнэту.

Дадатак умее арыентавацца па GPS, будаваць маршруты для аўтамабіляў і пешаходаў (у тым ліку, паміж рознымі рэгіёнамі і краінамі), праводзіць пошук па аб’ектах, экспартаваць і імпартаваць дадзеныя ў фармаце KML, а таксама прадастаўляць падрабязную інфармацыю аб установах на карце.

Магчымасць работы з картамі без падключэння да сеткі і высокая дакладнасць і падрабязнасць створаных карыстальнікамі карт забяспечылі MAPS.ME вялікую папулярнасць. Па выніках 2014 сэрвіс увайшоў у лік лепшых прыкладанняў крамы Google Play і топ-25 Hi-Tech@Mail.Ru. Дадатак адзначыўся ў рэйтынгах лепшых прыкладанняў для падарожнікаў Huffington Post і PC Magazine.

Зноскі

  1. The maps_me Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 20 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вэб-картаграфія
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2010 годзе