wd wp Пошук:

Mamihlapinatapai

Mamihlapinatapai (зрэдку пішуць mamihlapinatapei, звычайна чытаецца як маміхлапінатапай) — слова з яганскай мовы племені яганаў (Вогненная Зямля), азначана ў кнізе рэкордаў Гінэса ў якасці «найбольш ёмістага слова» і лічыцца адным з самых цяжкіх для пераклада слоў. Яно азначае «Погляд паміж двумя людзьмі, у якім адлюстроўваецца жаданне кожнага, што іншы стане ініцыятарам таго, чаго жадаюць абодва, але ні адзін не жадае быць першым».

Слова складаецца з рэфлексіўнага/пасіўнага прэфікса ma- (перад галосным — mam-), корня ihlapi, што значыць «быць у непаразуменні, што рабіць далей», суфікса -n (указвае на статычнасць), суфікса -ate- (азначае дасягненне), і падвоенага суфікса -apai-, які разам з рэфлексіўным mam- абазначае ўзаемнасць.

Акрамя таго, гэта назва песні амерыканскага паэта-спевака Роні Кокса.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Словы
Катэгорыя·Самыя длінныя словы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі