wd wp Пошук:

Ямана

Я́мана (Tequenica, Yagán, Yaghan, Yámana) — знікнуўшая ізаляваная індзейская мова, на якой размаўлялі яганы, якія жылі ў гамлеце Укіка ў горадзе Пуэрта-Уільямс вострава Наварына правінцыі Патагонія ў Чылі, а таксама на крайнім поўдні вострава Вогненная Зямля ў Аргенціне.

У 1946 годзе на яганскай сове размаўляла не менш за 60 чалавек[2]. Ямана мела да 5 дыялектаў. У 1990-я гады ў Аргенціне мова амаль знікла. Пасля смерці 84-гадовай носьбіткі Эмеліны Акунья (1921-12.10.2005) заставаўся адзін носьбіт — яе нявестка Крысціна Кальдэрон[3], якая жыла ў сяленні Укіка (востраў Наварына) у Чылі. Кальдэрон (часта яе называюць проста Абуэла — бабуля) разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashu Shis («Хачу распавесці вам гісторыю»), у якой сабраныя яганскія казкі, якія распавялі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племені. Пасля смерці ў 2022 годзе Крысціны Кальдэрон носьбітаў гэтай мовы не засталося.

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Паводле дадзеных экспедыцыі чылійскага ўрача і антраполага Алехандра Ліпшуца
  3. Апошнія гады гэтыя жанчыны не размаўлялі адна з адной

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мовы Чылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мёртвыя мовы
Катэгорыя·Мовы Аргенціны
Катэгорыя·Індзейскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Некласіфікаваныя мовы