wd wp Пошук:

Macrocyclops albidus

Macrocyclops albidus — від лічынкаядных весланогіх ракападобных.

Экалогія

Пражывае ў прэсных вадаёмах, напрыклад, у прыдарожных канавах, басейнах, прудах і іншых асяроддзях з дастатковым харчаваннем.

Сілкуецца лічынкамі камароў. Macrocyclops albidus даказаў высокую эфектыўнасць у барацьбе з камарамі, дасягнуўшы амаль 90 % зніжэння выжывальнасці лічынак у палявых умовах і перавышаючы рэкамендаваны ўзровень драпежніцтва для эфектыўнай барацьбы з камарамі ў лабараторных эксперыментах[1]. У ходзе лабараторных даследаванняў асобіна Macrocyclopsis забівала ў сярэднім прыкладна 27 лічынак Culex quinquefasciatus першай узроставай стадыі ў дзень[2].

Macrocyclops albidus — вядомы прамежкавы гаспадар для гермафрадытнага Schistocephalus solidus, паразіта рыб і рыбаядных птушак.

Класіфікацыя

Для роду Macrocyclops характэрная пятая ножка з двух розных сегментаў, дыстальны адрэзак, які змяшчае тры калючкі або шчацінкі на канчатковым канцы[3]. Macrocyclops albidus адрозніваецца аголенай медыяльнай паверхняй хваставога шчыта(англ.) бел. і гіялінавай мембранай на апошнім сегменце вусікаў(руск.) бел., якія гладкія або дробна нарэзаныя.

Зноскі

  1. Jorge R. Rey; Sheila O’Connell; Silvia Suárez; Zulema Menéndez; L. Philip Lounibos; Gracie Byer (June 2004). “Laboratory and field studies of Macrocyclops albidus (Crustacea: Copepoda) for biological control of mosquitoes in artificial containers in a subtropical environment” (PDF). Journal of Vector Ecology 29 (1): 124–34. PMID 15266749. http://www.sove.org/Journal%20PDF/June%202004/Rey.pdf. Retrieved on 2010-10-04.  Архівавана 28 ліпеня 2011.
  2. Gerald G. Marten; Mieu Nguyen; Bruce J. Mason; Giai Ngo (June 2000). “Natural control of Culex quinquefasciatus larvae in residential ditches by the copepod Macrocyclops albidus” (PDF). Journal of Vector Ecology 25 (1): 7–15. PMID 10925792. http://www.gerrymarten.com/publicatons/pdfs/GM_Natural-Control.pdf.
  3. Macrocyclops albidus (Jurine 1820) (нявызн.) (недаступная спасылка). Free-living and Parasitic Copepods (Including Branchiurans) of the Laurentian Great Lakes. USGS Great Lakes Science Center. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 11 красавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Весланогія ракападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта