wd wp Пошук:

MP 38/40

MP 38, MP 38/40, MP 40 (скар. ад ням.: Maschinenpistole) — пісталет-кулямёт, распрацаваны фірмай ERMA у 1930-я гады. Галоўным канструктарам з’яўляўся Генрых Фольмер. Савецкія салдаты празвалі гэты пісталет-кулямёт «Шмайсерам», але гэтая зброя ні ў якім разе не адносілася да канструктара зброі Хуго Шмайсера. Дзякуючы савецкаму кінематографу быў створаны вобраз нямецкіх салдатаў, паўсюдна ўзброенных MP-40, але гэты пісталет-кулямёт не з’яўляўся самай распаўсюджанай мадэлью ў Вермахце[1].

Канструкцыя

Аўтаматыка MP 40 працуе па прынцыпу вольнага затвору. Ударна-спускавы механізм дазваляе весці толькі аўтаматычны агонь. Засцерагальніка як асобнай дэталі няма, яго ролю выконвае выманне на корпусе пісталета-кулямёта, куды заводзіцца дзяржальня ўзвядзення засаўкі. Прыклад стальны, паваротам складваецца пад ствольную скрынку. Прыцэл складаецца з двух шчыткоў з прарэзамі, нерухомага — для стральбы на далёкасць да 100 метраў, і адкіднога, з далёкасцю стральбы на 200 метраў[2].

Варыянты і Мадыфікацыі

MP 41

Распрацаваны Хуго Шмайсерам MP 41

Сыходзячы з вопыту баёў пад Масквой у канцы 1941 г. Хуго Шмайсер прапанаваў “злучыць” MP 40 і MP 28, з апошняга ўзяў прыклад і сялектар. У выніку атрымаўся MP 41, ён быў даволі нязручны, таму ў войсках не набыў шырокага распаўсюджвання[3].

Баявое прымяненне

Зноскі

  1. Технические характеристики автоматов МП-38 и МП-40
  2. Фольмер, а не Шмайссер
  3. Венгерские войска
  4. Восстание в Венгрии 1956 года, как это было (фото)
  5. Как создавался ЦАХАЛ: Рука Кремля
  6. Пистолет-пулемет M56 (бывшая Югославия)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе