wd wp Пошук:

METI

Пасланне METI

METI (англ.: Messaging to Extra-Terrestrial Intelligence - Пасланні да пазаземных цывілізацый) - спробы перадачы міжзорных пасланняў ад чалавецтва верагодным разумным істотам за межамі Сонечнай сістэмы.

Сувязь з праграмай SETI

У адрозненні ад праграмы SETI (англ.: Search for Extraterrestrial Inteligence - пошук пазаземнага розуму), METI накіравана не на пошук чаго-небудзь у небе, а на перадачу сігналаў у адрас верагодных «братоў па розуму».

Некарэктна лічыць, што CETI (англ.: communication with Extraterresrtial Inteligence - сувязь з пазаземным розумам) з’яўляецца камбінацыяй SETI+METI. Сувязь (communication) мае на ўвазе ўступленне ў кантакт, у той час як Пошук (SETI) і Перадача (METI) гэта толькі два ўзаемазвязаных працэса ў спробах усталявання Кантакта.

Адпраўленыя пасланні

Вылучаюць два віды міжзорных пасланняў: матэрыяльныя і энэргетычныя (радыёпасланні). Хуткасць перадачы матэрыяльных пасланняў такая, што бліжэйшая зорка можа быць дасягнута толькі праз некалькі дзясяткаў тысяч гадоў. Пагэтаму відавочна, што наша цывілізацыя можа разлічваць на «зносіны» з іншымі цывілізацыямі толькі з дапамогай радыёпасланняў[1] ці пры ўмове фізічнага ўкаранення пазаземнай цывілізацыі па яе ініцыятыве.

Матэрыяльныя міжзорныя пасланні

  1. Пласціны «Піянера»
  2. Залатая пласцінка «Вояджэра»[2]

Міжзорныя радыёпасланні

  1. Пасланне «Мір», «Ленін», «СССР»[3]. 1962
  2. Пасланне Арэсіба Послание с Земли, 1974 (1 сеанс выпраменьвання да шаравага зорнага скаплення М13)
  3. Cosmic Call 1999 Послание к ближайшим звёздам (4 сеансы выпраменьвання да навакольных зорак сонечнага тыпа)
  4. Дзіцячае пасланне, 2001 Сигнал отправлен: 1-е детское радиопослание внеземным цивилизациям (6 сеансаў выпраменьвання да навакольных зорак сонечнага тыпа)
  5. Cosmic Call 2003 [синтез и передача межзвёздного радиопослания «Cosmic Call 2003»] (5 сеансаў выпраменьвання да навакольных зорак сонечнага тыпа)
  6. A Message From Earth 2008 международный открытый проект «A Message From Earth» (AMFE) Архівавана 6 чэрвеня 2009. (1 сенанс связи к звезде Глизе 581)

Рызыка праграмы METI

Асобныя людзі, напрыклад, пісьменнік і навуковец Дэід Брын, лічаць, што адпраўленне сігналаў можа прыцягнуць да нас увагу варожых іншапланецян і прывесці да іншапланетнага ўварвання[4]. Таму яны прапануюць адкласці пасылку сігналаў да таго часу, калі наша цывілізацыя не стане больш сталай. Але, прыхільнікі METI пярэчаць, што адраснае пасыланне сігналаў з’яўляецца бяспечным, паколькі больш развітыя цывілізацыі, якія б маглі нам пагражаць, і так аб нас ведаюць[5]. Трэба адзначыць таксама меркаванне, што Зямля з пачаткам эпохі радыё и тэлебачання ўжо стала моцнай крыніцай інфармацыі і, верагодна, даўно прыцягнула б увагу «злых іншапланецян», калі б яны былі/ці ім гэта было патрэбна.

Ілжэ-METI

Трэба адзначыць, што ў апошнія гады з’яўляюцца таксама праекты ілжэ-METI, калі буйнейшыя, 70-мятровыя антэны сеткі дальняй касмічнай сувязі НАСА, ЗША, размешчаныя ў Рабледа, Іспанія і ў наваколлях Канберы, Аўстралія, выкарыстоўваюцца для арганізацыі шоў, якія імітуюць навукова-абаснаваныя праекты[6].

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Rationale for METI
  2. The Voyager’s Message in a Bottle(недаступная спасылка)
  3. An Awkward History of OurSpace Transmissions(недаступная спасылка)
  4. SHOUTING AT THE COSMOS(недаступная спасылка)
  5. .вероятность обнаружения земных радиосигналов враждебной суперцивилизацией(недаступная спасылка)
  6. Cooper, Keith. SETI: Cosmic Call (нявызн.). Astronomy Now (3 мая 0201).(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пошук пазаземнага жыцця
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міжзорныя пасланні
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы