Mėnuo Juodaragis (з літ. — «месяц чарнарог»[1]) — штогадовы балтыйскі фестываль постфальклора і альтэрнатыўнай музыкі ў Літве. Праграма фестывалю ўключае лекцыі, семінары, традыцыйныя абрады, мастацкія выстаўкі, кінапаказы, прагулкі, спартыўныя спаборніцтвы і народныя танцы.